Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве і Пецярбургу адбыліся затрыманьні ўдзельнікаў адзіночных пікетаў за свабодныя выбары. ФОТА


Затрыманьні ў Сант-Пецярбургу.

У Санкт-Пецярбургу сёньня затрымалі 10 пікетоўцаў, якія патрабавалі сумленных выбараў.

У Пецярбургу

Адзінкавыя пікеты праходзілі ў цэнтры Пецярбургу на знак салідарнасьці з масквічамі, якія патрабуюць сумленных выбараў. На Дварцовай плошчы, каля Казанскага сабору і ў некалькіх іншых месцах дзяжурылі паліцэйскія машыны і аўтазакі, сотні супрацоўнікаў паліцыі і АМАП.

Першай затрымалі актывістку Марыю Кажаватаву, другім — мужчыну, які пацікавіўся ў паліцыянтаў, чаму іх машыны і аўтазакі прыпаркаваныя з парушэньнем правілаў дарожнага руху. Абодва затрыманьні адбыліся на вачах у дэпутата Заканадаўчага сходу Барыса Вішнеўскага, які прыйшоў да Гасьціннага двара ў якасьці назіральніка.

Паводле слоў Вішнеўскага, Марыю Кажаватаву затрымалі за дробнае хуліганства, але ён стаяў побач і бачыў, што яна ніяк не парушала правілаў. Вішнеўскі абураны паводзінамі паліцэйскіх і лічыць іх незаконнымі.

Яшчэ да пачатку пікетаў у Санкт-Пецярбургу пры выхадзе з дому паводле падазрэньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў быў затрыманы актывіст «бестэрміновых пратэстаў» Сяргей Бяляеў.

Удзельнікі пікетаў выступаюць за сумленныя выбары, патрабуюць зарэгістраваць незалежных кандыдатаў у дэпутаты, пакараць парушальнікаў Канстытуцыі. Да вечара суботы былі затрыманыя 10 актывістаў.

У Маскве

У цэнтры Масквы, на Бульварным кальцы сёньня адбылася сэрыя адзіночных пікетаў у падтрымку незалежных кандыдатаў у Маскоўскую гарадзкую думу і падазраваных ва ўдзеле ў масавых беспарадках на акцыі 27 ліпеня.

Сэрыя адзіночных пікетаў прайшла і на Арбаце. У нейкі момант удзельнікі пайшлі па вуліцы дэманстрацыяй.

Акцыя на Бульварным кальцы

Арганізавана муніцыпальнымі дэпутатамі Ільлём Азарам, Андрэем Моравым і Аленай Філінай. Сэрыя адзіночных пікетаў пачалася каля помнікаў Высоцкаму на Страсным бульвары, Шухаву на Срэценскім бульвары і Крупскай на плошчы Срэценскіх варот.

Па гэтым маршруце дэпутаты плянавалі правесьці марш да мітынгу камуністаў на Сахарава, але мэрыя ім у гэтым адмовіла. Пасьля гэтага арганізатары спрабавалі ўзгадніць масавыя пікеты па маршруце, але чыноўнікі не пагадзіліся і на гэта.

Адзінкавыя пікеты не патрабуюць ўзгадненьня з уладамі, аднак часам паліцыя затрымлівае іх удзельнікаў, прыдумляючы для гэтага іншыя абгрунтаваньні.

Акцыя на Арбаце

Уздоўж старога Арбата праходзілі пікеты, арганізаваныя «Бестэрміновым пратэстам», перадае карэспандэнт Радыё Свабода. Актывісты пайшлі шэсьцем па вуліцы, паліцыянты за імі назіралі, але ў некага здалі нэрвы: ёсьць адзін затрыманы.

Людзі, якія сабраліся скандзіравалі лёзунгі «Далоў уладу чэкістаў» і «Паліцыя з народам! Ня служы вырадкам!».

Акцыя на Пятроўцы

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG