Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшоў мітынг за права на выбары, шмат затрыманых. ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ

абноўлена

Людзі праходзяць на мітынг праз мэталашукальнікі

У расейскай сталіцы 10 жніўня адбыўся санкцыяваны мітынг пад лёзунгам «Вернем сабе права на выбары». Акцыя пачалася а 14-й гадзіне па маскоўскім часе на праспэкце Сахарава. На мітынг прыйшлі каля 50 тысяч чалавек. Пасьля мітынгу адбыліся масавыя затрыманьні — агулам былі затрыманыя каля 180 чалавек.

Расейская служба Свабоды вяла жывую відэатрансьляцыю з Масквы, а таксама тэкставую трансьляцыю і стрымы зь іншых гарадоў.

У дзень пратэстаў у Маскве таксама праходзіў афіцыйны турнір аўтазакаў. За дзень да мітынгу нехта разаслаў правакацыйныя SMS.

Сэрыя адзіночных пікетаў у знак салідарнасьці з маскоўскай акцыяй за сумленныя выбары прайшла ў Санкт-Пецярбургу і ў іншых гарадах Расеі. На Далёкім Усходзе і ў Сыбіры яны абышліся без затрыманьняў. Паліцыя затрымала каля пяцідзесяці ўдзельнікаў сэрыі адзіночных пікетаў у падтрымку сумленных выбараў у цэнтры Пецярбургу. Перад акцыяй быў затрыманы таксама лідэр пецярбурскага штабу апазіцыянэра Аляксея Навальнага Аляксандар Шуршнеў, паведаміла выданьне «Фонтанка».

Пратэсты ў Маскве трываюць ужо месяц. Жыхары гораду пратэстуюць супраць нядопуску апазыцыянэраў у кандыдаты на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу. Папярэднія акцыі былі жорстка разагнаныя, сотні людзей былі затрыманыя, заведзеныя крымінальныя справы аб масавых беспарадках.

Затрыманьне на мітынгу ў Маскве 27 ліпеня
Затрыманьне на мітынгу ў Маскве 27 ліпеня

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG