Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад мітынгам у Маскве нехта разаслаў правакацыйныя SMS


Паліцыя падчас акцыі ў Маскве 3 жніўня
Паліцыя падчас акцыі ў Маскве 3 жніўня

На 10 жніўня ў расейскай сталіцы заплянаваны санкцыяваны мітынг пад лёзунгам «Вернем сабе права на выбары». Напярэдадні жыхары Масквы жыхары атрымалі SMS-паведамленьні з прапановай «аб’яднацца ў групы» і рыхтавацца да затрыманьняў, піша «МБХ Медиа».

Акцыя заплянаваная на 14:00 па маскоўскім часе на праспэкце Сахарава. У паведамленьнях, якія атрымалі прынамсі некаторыя жыхары гораду, пішуць:

«Не маўчы. Прыходзь 10 жніўня на Сахарава — будзе горача. Вазьмі з сабой пашпарт — будуць затрыманьні. Як ня трапіць да мянтоў — глядзі па спасылцы».

Спасылка вядзе на сайт «Мабільны пратэст». Той сайт заклікае «фізычна падрыхтаваных хлапцоў і мужчынаў» яднацца ў ананімныя групы па 50 чалавек і дзейнічаць пад каардынацыяй куратара, купляць тэлефоны «зь левай сім-карткай, якая ні на каго не зарэгістраваная», насіць адзеньне цёмнага колеру і хаваць твары. Хто стаіць за сайтам, невядома.

Гэтая прапанова — правакацыя, разьлічаная на новыя справы, заявіў «МБХ Медиа» Мікалай Фамін, абаронца Ганны Паўліковай, абвінавачанай па справе «Нового величия».

Але на саму акцыю сапраўды заклікалі і апазыцыянэры, і вядомыя расейцы, як то журналісты Леанід Парфёнаў і Юры Дудзь, сьпявак Oxxxymiron і гурт «Кровосток». На папярэдняй акцыі 3 жніўня выступаў сьпявак Noize MC, сёньня анансуюць выступы «Кровосток», дуэту IC3PEAK і рэпэра Face.

Пратэсты ў Маскве трываюць ужо месяц. Жыхары гораду пратэстуюць супраць нядопуску апазыцыянэраў у кандыдаты на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу. Папярэднія акцыі былі жорстка разагнаныя, сотні людзей былі затрыманыя, заведзеныя крымінальныя справы аб масавых беспарадках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG