Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгонам акцыі ў Маскве кіруе былы палкоўнік украінскага «Беркута, які разганяў «Майдан»


Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць затрыманых на няўзгодненай акцыі ў падтрымку незалежных кандыдатаў у Масгардуму перавысіла 600 чалавек. Пра гэта паведамляе расейскі праваабарончы партал «ОВД-Инфо», які праводзіць маніторынг дзеяньняў паліцыі і аказвае дапамогу затрыманым.

Некалькі чалавек паскардзіліся на пабоі. У прыватнасьці, сябра ўчастковай выбарчай камісіі Аляксандр Сьвідзерскі распавёў «ОВД-Инфо», што яго мэтанакіравана білі па нырках у аўтазаку. Іншаму затрыманаму раздушылі акуляры.

Карэспандэнт Радыё Свабода паведамляе, што затрыманьнямі ў цэнтры Масквы кіруе былы палкоўнік украінскага «Беркута» Сяргей Кусюк, які займаўся разгонам пратэстаў на кіеўскім Майдане, а пасьля рэвалюцыі зьбег у Расею і быў узяты на працу ў расейскія праваахоўныя органы.

Большасьць незалежных кандыдатаў у дэпутаты Масгардумы, якія ўдзельнічалі ў пратэстах апошніх тыдняў, цяпер арыштаваныя па адміністрацыйных артыкуламі з прычыны акцыі ля мэрыі Масквы 27 ліпеня. На ёй паліцыя і Расгвардыя затрымалі больш за тысячу чалавек, заведзеныя адміністрацыйныя і крымінальныя справы.

Улады Масквы расцэньваюць акцыі пратэсту ў падтрымку незалежных кандыдатаў як «масавыя беспарадкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG