Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць затрыманых на акцыях пратэсту ў Маскве перавысіла 600 чалавек. ВІДЭА

абноўлена

Паліцыя на мітынгу ў Маскве 27 ліпеня

3 жніўня ў Маскве адбыліся несанкцыянаваныя акцыі пратэсту супраць адмовы Маскоўскага гарадзкога выбарчага камітэту зарэгістраваць апазыцыйных кандыдатаў на выбары ў гарадзкую думу. Жывую трнасьляцыю вёў тэлеканал «Настоящее время»​.

Колькасьць затрыманых на няўзгодненай акцыі ў падтрымку незалежных кандыдатаў у Масгардуму перавысіла 600 чалавек. Пра гэта паведамляе расейскі праваабарончы партал «ОВД-Инфо», які праводзіць маніторынг дзеяньняў паліцыі і аказвае дапамогу затрыманым.

У верасьні 2019 года ў Маскве павінны адбыцца выбары ў Масгардуму. Маскоўскі гарадзкі выбарчы камітэт не дапусьціў да іх больш за два дзясяткі незалежных кандыдатаў, не зьвязаных з партыяй улады, у тым ліку Дзьмітрыя Гудкова, Ільлю Яшына, Любоў Собаль, Івана Жданава, Канстанціна Янкаўскаса і іншых кандыдатаў. Улады спаслаліся на графалягічную экспэртызу подпісаў, якая нібыта прызнала многія здадзеныя кандыдатамі подпісы фальшывымі, і іншыя парушэньні, напрыклад, няслушна названыя зьвесткі выбаршчыкаў.

Пасьля адмовы ў рэгістрацыі палітыкі правялі некалькі акцый пратэсту, а іх прыхільнікі 14, 20 і 27 ліпеня выходзілі на вуліцы Масквы з патрабаваньнем зарэгістраваць кандыдатаў. Акцыі прывялі да таго, што на незарэгістраваных кандыдатаў завялі справу па крымінальным артыкуле аб перашкодзе працы выбарчых органаў, па якой ім пагражае да пяці гадоў турмы. Большасьць кандыдатаў арыштаваныя па адміністрацыйных артыкулах за арганізацыю несанкцыянаваных мітынгаў.

Пратэсты 27 ліпеня паліцыя і Расгвардыя жорстка разагналі. Былі затрыманыя больш за 1300 чалавек. Больш за сотню людзей атрымалі арышты па адміністрацыйных артыкулах, яшчэ больш за сотню — штрафы за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG