Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аб’яднаньне зь Беларусьсю? А што можа перашкодзіць?» — расейскі журналіст Венядзіктаў


Аляксей Венядзіктаў, архіўнае фота

Галоўны рэдактар расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў даў двухгадзіннае інтэрвію ўкраінскаму журналісту Дзьмітрыю Гардону, у якім сярод іншага згадаў Беларусь.

«Абʼяднаньне зь Беларусьсю? А што можа перашкодзіць? — разважаў Венядзіктаў. — Усё — цана пытаньня. Я ня ведаю, як беларускі народ... А крымскі народ не? А як прагаласуюць, калі будзе галасаваньне: беларускі народ, ці вы хочаце жыць шчасьліва і багата разам з Расеяй? Ды і якая нам розьніца?.. А можа быць, патрэбны зусім не рэфэрэндум, а рашэньне двух парлямэнтаў. Ну, з дэпутатамі ў нас размова кароткая, тым больш «саюзная дзяржава« і так ёсьць».

Цяпер «саюзную дамову» абнаўляюць і «чысьцяць ад усялякіх наліпаў», дадае ён, а значыць, «ёсьць погляд туды». На ягоную думку, Уладзімір Пуцін напраўду шчыра верыць, што беларусы, расейцы і ўкраінцы гэта адзін народ, падзелены распадам СССР — як немцы, падзеленыя некалі на ФРГ і ГДР, і асэтыны, якія жывуць у Расеі і Грузіі.

«Вось першы крок, і асэтыны бʼюцца і просяцца ў Расею, — кажа Венядзіктаў. — Пакуль гэта няправільна, але я вас запэўніваю: пройдзе нейкі час, і ён [Пуцін] скажа: так, падзелены народ нарэшце ж можа абʼяднацца... Гэта ягоная гісторыя, гісторыя яго жыцьця пра падзеленыя народы. І таму, калі ты зь ім гаворыш або іншыя зь ім гавораць, ці ён публічна выступае, самае галоўнае разумець: ён так думае. Гэта пункт ня дзе ён гуляе, а дзе ён так думае. А паколькі ён чалавек ужо ва ўзросьце, як і я, пераканаць немагчыма. У нас склалася сыстэма каштоўнасьцей, у яго свая, у мяне свая. Ён так думае — усё».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG