Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар «Эха Москвы»: Кіраўніцтва Расеі ставіцца да Беларусі, як да Крыма


Аляксей Венедыктаў

Аб гэтым Аляксей Венедыктаў заявіў у эфіры сваёй перадачы, прысьвечанай расейска-украінскім адносінам.

Перадача «Будем наблюдать» з удзелам галоўнага рэдактара радыёстанцыі «Эхо Москвы» і журналіста Сяргея Бунтмана выйшла ў эфір 15 сьнежня. Сярод іншага яе ўдзельнкі абмеркавалі і зьмены ў расейска-беларускіх адносінах. Пры гэтым Венедыктаў выказаў меркаваньне, што расейскія ўлады чакаюць моманту для інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі.

«Я заўсёды казаў, я згодны з прэзыдэнтам Лукашэнкам, што адна з магчымасьцей і ўяўленьняў цяперашняй крамлёўскай каманды — гэта інтэграцыя з Беларусьсю, сказаў Венедыктаў. — Хуткасьць і форма інтэграцыі ў Крамлі і Беларусі розныя. Так, Лукашэнка хоча захаваць для Беларусі незалежнасьць і быць незалежным прэзыдэнтам... І калі я быў у Беларусі мінулым летам, я бачыў, якім чынам даволі хуткімі тэмпамі даволі хутка разьвіваецца ўкараненьне беларускай мовы, напрыклад, беларускай гісторыі. „І мы спадкаемцы не Кіева, — кажа Лукашэнка, — як Масква, а мы спадкаемцы Вялікага княства Літоўскага. Мы спадкаемцы Вільні“... Погляды цяперашняй кіруючай (у Расіі — РС) каманды на Беларусь я ўяўляю. Яны такія ж былі і на Крым раней. Ну, пакуль што не — не. А калі ўпала ў рукі — тады і возьмем».

Таксама галоўрэд «Эха Москвы» Венедыктаў выказаў меркаваньне, што бліжэйшая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі (заплянаваная на канец году — РС) можа вызначыць накірунак разьвіцьця адносінаў на наступныя гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG