Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі паліцыянта аштрафавалі за ілжывае паведамленьне пра бомбу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд у Цюмені аштрафаваў паліцэйскага на 200 тысяч расейскіх рублёў (каля 3 тысяч даляраў) за ілжывае паведамленьне пра тэрарыстычны акт. Абвінавачаны зрабіў муляж бомбы і сам зьвярнуў на яго ўвагу падчас патруляваньня тэрыторыі цюменскага інстытута павышэньня кваліфікацыі Міністэрства ўнутраных спраў Расеі.

Паводле суду, 21 траўня паліцыянт, які быў на дзяжурстве на тэрыторыі інстытуту, узяў кардонную скрынку з-пад абутку, на якую прыляпіў запіску са словам «бомба», паклаў скрынку ў чорны поліэтыленавы мяшок і абматаў яго ліпкай стужкай. Потым паліцэйскі пакінуў пакет каля аднаго з інтэрнатаў інстытуту.

Пасьля ён вярнуўся да дзяжурства і падчас абыходу «знайшоў» уласны муляж. Ён паказаў яго старэйшаму варты і дзяжурнаму па інстытуце. Дзяжурны выклікаў спэцыяльныя службы, інтэрнат эвакуявалі. Абвінавачаны ў часе суду прызнаў сваю віну і раскаяўся. Прысуд яму вынесьлі 5 жніўня, але афіцыйнае паведамленьне зьявілася толькі цяпер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG