Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціна спрабуюць засудзіць за язду бяз шлема


Юрыст з расейскага Ўладзівастоку Максім Чыхуноў падаў заяву аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна за язду на матацыкле без шлема. Пра гэта ён 12 жніўня паведаміў карэспандэнту выданьня «Сибирь. Реалии».

Увечары 10 жніўня Пуцін стаў госьцем байк-шоў мотаклюбу «Начныя ваўкі». Расейскі кіраўнік прыехаў у анэксаваны Севастопаль за рулём матацыкла «Урал». За ім на пасажырскім сядзеньні сядзеў часовы выканаўца абавязкаў губэрнатара Севастопалю Міхаіл Разважаеў, а побач — кіраўнік расейскай адміністрацыі Крыму Сяргей Аксёнаў.

У свой час кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка таксама езьдзіў на матыцыкле бяз шлема, прычым разам з тады яшчэ зусім малым сынам Колем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG