Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пройдуць маштабныя міжнародныя вайсковыя вучэньні. Але безь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота

Звыш 128 тысячаў вайскоўцаў у верасьні возьмуць удзел у вучэньнях «Цэнтар-2019», сьцьвярджае Мінабароны Расеі.

Ад 16 да 21 верасьня ў Расеі пройдуць вайсковыя вучэньні «Цэнтар-2019». Паводле заявы Міністэрства абароны Расеі, якую перадае РИА Новости, у вучэньнях зьбіраюцца задзейнічаць да 128 тысячаў чалавек, 20 тысячаў адзінак тэхнікі і ўзраеньняў, 600 паветраных апаратаў і да 15 караблёў.

Вучэньні зьбіраюцца ладзіць на палігонах блізу расейска-казахстанскай мяжы, ад Дагестану да Навасібірску. Адпрацоўваць зьбіраюцца барацьбу зь міжнародным тэрарызмам. У ранейшых анонсах згадвалася, што небясьпека можа сыходзіць з Аўганістану, дзе «сытуацыя працягвае дэградаваць».

У ліку ўдзельнікаў вучэньняў – Індыя, Казахстан, Кіргізстан, Кітай, Пакістан, Таджыкістан і Ўзбэкістан. Колькасьць іншаземцаў на гэтых вучэньнях, паводле ТАСС, складзе амаль 13 тысячаў чалавек.

Беларускія вайскоўцы ў паведамленьнях пра «Цэнтар-2019» ня згадваюцца. Але беларусы бяруць цяпер удзел у менш маштабных расейскіх вучэньнях — «Абаронцы дружбы-2019» у Разані. Актыўная фаза вучэньняў плянуецца на 26–28 жніўня, зь Беларусі будзе да 250 вайскоўцаў, з Расеі — каля 650, яшчэ 150 — з Эгіпту.

У верасьні пройдуць ужо больш маштабныя расейска-беларускія вучэньні «Шчыт саюзу» — агулам каля 12 тысячаў вайскоўцаў, зь іх звыш 4 тысячаў зь Беларусі, правядуць вучэньні ў барацьбе супраць «тэрарыстаў і сэпаратыстаў» у Ніжагародзкай вобласьці — «у глыбіні тэрыторыі Расеі», як падкрэсьлівае Мінабароны Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG