Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія на сайце Алімпіяды-2020 пазначыла Паўднёвыя Курылы як свае


На афіцыйным сайце летняй Алімпіяды 2020 году зьявілася мапа з маршрутам алімпійскага агню: Паўднёвыя Курылы, прыналежнасьць якіх Токіё аспрэчвае ў Масквы, намаляваныя як частка Японіі, паведамляе РБК.

Выспы Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і група астравоў Хабамаі (Паўднёвыя Курылы) намаляваныя як частка Японіі на афіцыйным сайце Алімпійскіх гульняў 2020 году.

На інтэрактыўнай карце нанесеныя пункты, праз якія пройдзе маршрут алімпійскага агню па тэрыторыі краіны. Клікнуўшы на ўчастак карты, можна разгледзець канкрэтныя населеныя пункты, дзе заплянаваныя сьвяточныя мерапрыемствы ў гонар маючых адбыцца Гульняў. Участак з Паўднёвымі Курыламі павялічыць пры гэтым нельга.

Японія ўжо шмат гадоў аспрэчвае прыналежнасьць Курыльскіх выспаў. Вяртаньне гэтых зямель, якія Токіё называе сваімі паўночнымі тэрыторыямі, значыцца ўмовай заключэньня мірнай дамовы, якая па заканчэньні Другой сусьветнай вайны так і не была падпісаная.

Пазыцыя Масквы палягае ў тым, што выспы ўвайшлі ў склад СССР па выніках Другой сусьветнай вайны і расейскі сувэрэнітэт над імі сумневу не падлягае.

У лістападзе 2018 году кіраўнікі Расеі і Японіі абмеркавалі гэтае пытаньне ў Сінгапуры, але да канкрэтных рашэньняў так і не прыйшлі, дамовіўшыся «паскорыць перамоўны працэс».

Токіё заўсёды хваравіта рэагуе на дзеяньні Масквы ў дачыненьні да Курылаў. Так, нядаўна Японія выказала пратэсты Расеі з прычыны навучальных стрэльбаў у раёне Кунашыр і візыту прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзведзева на Ітуруп.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG