У Ленінградзкай вобласьці бацькі падалі заяву на сьвятара, які груба хрысьціў іх дзіця. Немаўля атрымала пашкоджаньні, паведамілі «Інтэрфаксу» у праваахоўных органах.
Пецярбургскае выданьне Фонтанка.ру так апісвае тое, што адбылося:
«Ігумен Фоцій зь сілай запіхвае, аднагадовае дзіця, якое крычыць і вырываецца, з галавой у купель. Побач кідаецца ва ўсе бакі ашалелая ад страху маці. Так выглядаў абрад хрышчэньня ў Гатчынскім храме Пакрова Божай маці ў Марыенбургу 10 жніўня, пасьля якога ў паліцыі зьявілася заява».
Маці дзіцяці расказала, што здарэньне ў гатчынскім Марыенбурскім Пакроўскім храме адбылося 10 жніўня.
Паводле інфармацыі «Фантанкі», сьвятар, зьняты на відэа, настойвае на сваёй невінаватасьць і абвінавачвае маці ў негатовасьці да абраду.