Урад Вялікай Брытаніі зьбярэцца сёньня, 14 лістапада, на тэрміновае пасяджэньне, каб абмеркаваць фінальны варыянт пагадненьня пра Brexit (выхад Вялікай Брытаніі з ЭЗ).
«Удакладняем, што прыняцьце рашэньня аб членстве ажыцьцяўляецца непаўналетнімі са згоды бацькоў», адзначаюць таксама ў лісьце.
Актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі, грамадзянку Расеі Ганну Красуліну абавязалі выехаць зь Беларусі да 30 лістапада — «у інтарэсах грамадзкага парадку». Тэрмін высылкі — 1 год.
Некаторыя, адзначыў прэс-сакратар Маскоўскага патрыярха, нават супраць кантактаў праваслаўных з каталікамі. Ці зьвяртаўся Ватыкан з запытам на візыт у Маскоўскі патрыярхат, незразумела.
Міністар абароны Ізраіля Авігдор Лібэрман падаў у адстаўку з прычыны перамір’я з ХАМАС, паведамляе ў сераду Jerusalem Post.
Турма — за рэабілітацыю нацызму, штраф — за партрэт Гітлера.
Італьянскі сэнат прыняў так званы дэкрэт бясьпекі, які прадугледжвае лібэралізацыю доступу да агнястрэльнай зброі. Паводле віцэ-прэм’ера Матэа Сальвіні, наяўнасьць зброі «гэта частка італьянскай культуры».
Галоўныя праблемы, зь якімі беларускім уладам даводзіцца сутыкацца ў працэсе пошуку патэнцыйных інвэстараў, пералічыў старшыня камісіі эканамічнай палітыкі Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў Шчэпаў.
Старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Валеры Варанецкі лічыць, што Эўразійскі эканамічны саюз пакуль ня стаў рэальнасьцю. На думку Варанецкага, дагэтуль у ЭАЭС няма «адзіных палітык» у галіне эканомікі і фінансаў, узьнікаюць бар’еры і абмежаваньні.
Чэхія адмовілася падпісваць міграцыйнае пагадненьне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Такое рашэньне было прынятае на пасяджэньні чэскага ўраду ў сераду.
Прадстаўнікі Вялікай Брытаніі і Эўразьвязу ўзгаднілі папярэдні тэкст пагадненьня аб Brexit, што азнаменавала значны прарыў у перамовах, якія доўжыліся на працягу апошніх некалькіх месяцаў.
Швайцарыя можа адкрыць у Беларусі паўнавартасную амбасаду. Гэтае пытаньне старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімер Андрэйчанка абмеркаваў з сустаршынёй рабочай групы дружбы Швайцарыя — Беларусь у парлямэнце Швайцарыі Маргарэт Кінэр Нэлен.
Пра гэта паведаміла першая намесьніца старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўніца Ўкраіны ў трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) Ірына Герашчанка на сваёй старонцы ў Facebook.
Пытаньні супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана абмеркаваныя 13 лістапада на сустрэчы намесьніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі і апостальскага нунцыя (пастаянны дыпляматычны прадстаўнік папы рымскага) Габара Пінтэра, паведаміла прэс-служба МЗС.
«Бясьпека ў краінах Усходняга партнэрства: ці ёсьць месца для нэўтралітэту» — мерапрыемства пад такой назвай прайшло 13 лістапада ў беларускай сталіцы. Яно было арганізавана па лініі экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» у рамках старшынства Аўстрыі ў Радзе Эўразьвяза.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак раскрытыкаваў свайго францускага калегу Эманюэля Макрона ў сэрыі твітаў, што прадэманстравалі, як абвастрыліся ў апошні час некалі дружалюбныя адносіны паміж дзьвюма лідэрамі.
Сёньня ў ЗША паступіла ў продаж кніга былой першай лэдзі Мішэль Абамы «Станаўленьне» (Becoming). У ёй яна распавяла пра адносіны з мужам, пра перапыненую цяжарнасьць і пра тое, чаго ніколі не даруе прэзыдэнту Дональду Трампу.
«Сабор біскупаў адзначае, што працэс прадстаўленьня так званага томасу аб аўтакефаліі зьяўляецца штучным, навязаным звонку», — гаворыцца ў дакумэнце.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала дэпутатаў Эўрапарлямэнта стварыць адзінае эўрапейскае войска.
Сустрэча архіярэяў Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам не адбылася, заявіў кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкага адзьдзелу УПЦ (МП), арцыбіскуп Клімэнт (Вячэра).
CNN падае пазоў супраць Дональда Трампа. Зварот у суд зьвязаны з пазбаўленьнем акрэдытацыі журналіста тэлеканала Джыма Акосты. Яму абмежавалі доступ у Белы дом пасьля прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнта ЗША па выніках прамежкавых выбараў у Кангрэс.
З 1 сьнежня ў Беларусі адмысловая камісія Міністэрства інфармацыі будзе праводзіць экспэртызу прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі.
Казахстанскі бок на турыстычнай выставе, якую наведалі на мінулым тыдні прэзыдэнты Казахстану і Расеі, папрасіў зьмяніць іх маршрут такім чынам, каб яны не праходзілі міма стэнду з выявай крымскага мосту.
Лукашэнка расказаў паслу Азэрбайджану падрабязнасьці закрытага абмеркаваньня на саміце АДКБ.
Супольная беларуска-украінская дэмаркацыйная камісія ўзгадніла 400 месцаў, дзе маюць паставіць памежныя знакі, у тым ліку на спрэчнай тэрыторыі ў Жытомірскай і Валынскай абласьцях.
Прызначаная сёньня на пасаду першай намесьніцы міністра культуры Натальля Карчэўская працавала старшым прарэктарам, дэканам факультэту традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў, які з адзнакай скончыла сама.
«Бакханалія» працягнецца «мінімум паўтара года» — будуць парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, а «нашы людзі ўмеюць пытаць».
Амбасадарам Беларусі ў Расеі цяпер будзе працаваць 68-гадовы Ўладзімер Сямашка, які 15 гадоў прапрацаваў ва ўрадзе на пасадзе віцэ-прэм’ера. Свабода паглядзела, што казаў цяперашні амбасадар і былы віцэ-прэм’ер пра дачыненьні з усходняй суседкай.
Акрамя таго, Дрыга курыравала конкурс на дзяржаўную мэмарыялізацыю Курапатаў, у межах якога не спыталіся думкі грамадзкасьці і выбралі скульптуру, якую некаторыя актывісты называюць «прышчэпкай».
У Славаччыне ўпершыню грамадзяніну краіны прад’явілі абвінавачваньне па справе аб удзеле ў вайне на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта паведаміла ў панядзелак паліцыя краіны ў сваім фэйсбуку.
Павал Дрозд быў да таго намесьнікам кіраўніка канцэрну, пасьля звальненьня Яўгена Воранава выконваў абавязкі гендырэктара.
Шасьцімесячны Джэмілеў разам з бацькамі быў дэпартаваны з Крыму ва Ўзбэкістан на загад Сталіна, як і 190 тысяч крымскіх татараў.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны паведаміў, што яму забаранілі пакідаць тэрыторыю Расеі.
Ён 15 гадоў быў намесьнікам прэм’ера, куратарам сфэры прамысловасьці і энэргетычнага комплексу. Лукашэнка казаў, «ён як бульдог у перамовах».
Міжнародная арганізацыя Amnesty International пазбавіла сваёй найвышэйшай узнагароды «Амбасадар сумленьня» міністра замежных спраў М’янмы Аўн Сан Су Чжы. Прычынай сталі ганеньні на мусульманскую народнасьць рагінг’я.
«Пакуль гэта службовая і цывільная зброя. Але гэта баявая зброя».
Прэзыдэнт ЗША выступіў з крытыкай у адрас Эўропы наконт яе выдаткаў на абарону і прафіцыту ў гандлі з ЗША, калі вярнуўся ў Вашынгтон пасьля Парыжу.
Спэцслужбы Таджыкістану паведамілі пра арышт 12 чалавек, якія нібыта рыхтавалі тэракт у камэндатуры 201-й расейскай вайсковай базы ў Душанбэ.
Паводле папярэдніх зьвестак, ёсьць ахвяры з абодвух бакоў
Штоквартальная справаздача МАГАТЭ з абноўленымі дадзенымі апублікаваная штаб-кватэрай у Вене.
Амэрыканскія аналітыкі заявілі аб наяўнасьці ў КНДР каля 20 ракетных базаў, існаваньне якіх Пхэньян не раскрываў. Экспэрты здолелі вызначыць месцазнаходжаньне 13 зь іх.
Андрэя Кабякова, які чатыры гады займаў пост прэм’ер-міністра, абралі ў склад рады дырэктараў «Белгазпрамбанку».
Расейскія ўлады афіцыйна пракамэнтавалі сустрэчу з прадстаўнікамі руху «Талібан», якая адбылася ў Маскве 9 лістапада.
Таксама ён параіў разьвіваць як дзяржаўныя, так і прыватныя прадпрыемствы ВПК.
Шасьцёра палестынцаў і адзін ізраільскі вайсковец загінулі ў выніку рэйду арміі абароны Ізраілю на поўдні сэктару Газы.
12 лістапада дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі зьмены і дапаўненьні да закону «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь».
У самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспубліках» прайшлі выбары новых кіраўнікоў і дэпутатаў мясцовых «парлямэнтаў». У «ДНР», паводле СМІ, адкрыліся больш за чатырыста выбарчых участкаў, у «ЛНР» — каля трохсот.
Падчас нядаўніх вучэньняў NATO ў Паўночнай Эўропе ў навігацыйнай сыстэме GPS Фінляндыі адбыліся збоі, якія насілі наўмысны характар, і адказнасьць за гэта, магчыма, ляжыць на Расеі, заявіў прэм’ер-міністар Фінляндыі Юха Сіпіля.
Ва ўрачыстасьцях з нагоды сотых угодкаў завяршэньня Першай сусьветнай вайны прысутнічалі 70 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў з усіх кантынэнтаў. Аляксандар Лукашэнка быў таксама запрошаны, але сам не паехаў, накіраваў у Парыж Міхаіла Мясьніковіча.
Затрыманы ў Берасьці 11 лістапада праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанцін Астапук да суду зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Загрузіць яшчэ