Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская гімназія адмовілася расьсьледаваць #загонБРСМ: ня могуць вызначыць паходжаньне роліку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Удакладняем, што прыняцьце рашэньня аб членстве ажыцьцяўляецца непаўналетнімі са згоды бацькоў», адзначаюць таксама ў лісьце.

Беларускі журналіст Міхал Янчук апублікаваў на Facebook адказ дырэктара 31-й менскай гімназіі наконт расьсьледаваньня прымусу ўступаць у БРСМ і пагрозаў вучням ад завуча. Гэтыя пагрозы вучні запісалі на дыктафон і перадалі запіс Свабодзе.

У лісьце, што апублікаваў Янчук, ад імя дырэктаркі гімназіі Алены Мазуркевіч гаворыцца, што «правядзеньне расьсьледаваньня зьяўляецца не правамерным», бо «не прадстаўляецца магчымым устанавіць паходжаньне аўдыяроліка».

Пры гэтым вучні гімназіі пазнаюць голас на запісе. Кажуць, гэта намесьніца дырэктара гімназіі № 31 Інэса Ахрамовіч. Пасьля публікацыі роліка яе не было ў гімназіі некалькі дзён, аднак потым яна вярнулася на працу.

У БРСМ назвалі выказваньні настаўнікаў у роліку «несусьветнай ерасьсю» і паабяцалі «разьбірацца». У Мінадукацыі спачатку сказалі, што «ў шоку» ад сказанага на запісе, але потым адмовіліся расьсьледаваць здарэньне.

За прымус уступаць у грамадзкія аб’яднаньні пагражае адказнасьць паводле арт. 9.8 КаАП РБ — штраф ад 4 да 20 базавых велічыняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG