Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта ерась несусьветная». У БРСМ пракамэнтавалі відэа пра #загонБРСМ


Ілюстрацыйнае фота. Сябры БРСМ

Карэспандэнту Свабоды ўдалося атрымаць першую рэакцыю ад БРСМ на публікацыю відэа з адной з гімназій, у якой паказана, як настаўнікі прымушаюць дзяцей уступаць у БРСМ.

У Цэнтральным камітэце БРСМ карэспандэнту Свабоды пакуль не ўдалося атрымаць рэакцыю, у прыёмнай накіравалі ў прэс-службу арганізацыі, але там не здымаюць тэлефоны.

Другі сакратар Горадзенкага абкаму БРСМ Дзяніс Чарняк па тэлефоне адмовіўся ад камэнтароў.

На пытаньні, ці насамрэч школьнікаў прымушаюць уступаць у БРСМ, ці існуе пэўная разнарадка, пэўны працэнт чальцоў на школу, ці залежыць ад сяброўства паступленьне ці не паступленьне ў БРСМ, Дзяніс Чарняк адказаў:

— Гэта ерась несусьветная, ніякай разнарадкі няма. А чаму вы не апублікавалі, у якой гэта школе адбывалася? Гэта ня фэйк? Чаму вы тады не назвалі школу?

— Вырашылі абараніць дзяцей, каб не было якіх наступстваў.

— Калі вы далі інфармацыю, то трэба было ўжо гуляць да канца і даваць школу, разьбірацца на месцы. Я чытаў гэту інфармацыю. Але яна, мне здаецца, мае фэйкавасьць непасрэдна пад тое мерапрыемства, якое адбылося ў Менску. Ня больш за тое. Таму я ніяк не пракамэнтую. Гэта абсалютная несусьветная ерась, — сказаў Дзяніс Чарняк.

Паводле апошняй інфармацыі, якую мае Свабода, інцыдэнт адбыўся ў менскай гімназіі № 31.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG