Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ пра скандальнае відэа з «загонам у БРСМ»: Будзем разьбірацца


Ілюстрацыйнае фота. Будаўнічы атрад БРСМ

Кіраўніцтва грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» будзе разьбірацца, ці сапраўды быў факт прымусу пры ўступленьні ў арганізацыю ў адной з гімназій. Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэс-службе цэнтральнага камітэту БРСМ.

Камэнтуючы апублікаваны ў інтэрнэце відэазапіс зь менскай гімназіі, на якім дзецям пагражаюць і прымушаюць уступаць у БРСМ, у прэс-службе заявілі:

«Такіх фактаў у арганізацыі быць не павінна, ніхто нікога да нас не заганяе. Наша прынцыповая пазыцыя з нагоды ўступленьня ў шэрагі — выключна па жаданьні, па закліку сэрца. А тое, што нашкодзіць жадаючых хапае, гэта ведаем ня толькі мы. Калі такія факты будуць мець месца, мы будзем разьбірацца. Мы адкрытыя. Таму ў першую чаргу хай зьвяртаюцца да нас».

Паводле зьвестак БелаПАН, цяпер пэдагог, якая размаўляла з гімназістамі, знаходзіцца ў камітэце па адукацыі Менгарвыканкаму. Ад камэнтароў яна адмовілася. Міністэрства адукацыі паабяцала даць камэнтар крыху пазьней.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG