Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што рабіць бацькам, калі дзіця «заганяюць» у БРСМ


Ілюстрацыйнае фота

Свабода апублікавала відэа, дзе адміністрацыя школы і настаўнікі прымушаюць дзяцей уступаць у БРСМ. Як бацькам абараніць сваё дзіця, тлумачаць сузаснавальніца Human Constanta Наста Лойка і сябра рады РГА «Прававая ініцыятыва» Сяргей Усьцінаў.

Сяргей Усьцінаў зьвяртае ўвагу, што настаўнікі, каб дамагчыся ўступленьня ў БРСМ, псыхалягічна ціснуць на непаўналетніх, запужваюць, пагражаюць.

Што рабіць?

  • Зьвярнуцца ў Міністэрства адукацыі з просьбай патлумачыць, чаму на вашых дзяцей псыхалягічна ціснуць.
  • Зьвярнуцца ў пракуратуру і Сьледчы камітэт з патрабаваньнем правесьці праверку па факце магчымага злачынства паводле арт. 185 КК «Прымус». Такое злачынства можа карацца арыштам, грамадзкімі працамі, штрафам ці абмежаваньнем волі да двух гадоў.
  • Не баяцца паведаміць у СМІ нумар школы і прозьвішчы настаўнікаў, якія псыхалягічна ціснуць на дзяцей.

У БРСМ «загналі» — ці варта плаціць унёскі?

Cяброўскі ўнёсак БРСМ складае 2,5 рубля на момант публікацыі.

Калі чалавек уступае ў БРСМ, ён абавязаны плаціць унёскі, кажа Наста Лойка. Каб не плаціць сяброўскія ўнёскі, трэба выйсьці з арганізацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG