Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі не зьбіраецца расьсьледаваць відэа пра «загон у БРСМ» у менскай школе


Дзень вышыванкі-2017, арганізаваны БРСМ

Прэсавая служба Міністэрства адукацыі апублікавала афіцыйную рэакцыю на ролік пра «загон» у БРСМ. На думку чыноўнікаў, зьмест відэароліка выклікае шмат пытаньняў. Таму Мінадукацыі не зьбіраецца ні расьсьледаваць сытуацыю, ні даваць камэнтары.

«Пры гэтым ня ясна ні паходжаньне роліка, ні тое, ці мела такая сытуацыя месца ў рэчаіснасьці, ці гэта чарговая фэйкавая пастаноўка», — паведамляецца на сайце ведамства.

«Таму Міністэрства адукацыі не зьбіраецца праводзіць якія-небудзь расьсьледаваньні на гэты конт, а тым больш даваць камэнтары. Разам з тым пазыцыя міністэрства выразная. Недапушчальна прымусовае ўступленьне ў члены БРСМ. Ніякіх разнарадак на гэты конт у школах няма і быць ня можа. БРСМ — добраахвотнае грамадзкае абʼяднаньне», — тлумачыць сваю пазыцыю прэс-служба Мінадукацыі.

Сёньня раней прэсавая сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая ў камэнтары Радыё Свабода сказала, што ў ведамстве ў шоку ад апублікаванага ў інтэрнэце запісу.

30 кастрычніка Радыё Свабода апублікавала відэа, зьнятае вучнямі менскай гімназіі № 31, на якім чуваць, як настаўнікі прымушаюць дзяцей уступаць у БРСМ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG