Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць інвэстыцыйных праблемаў Беларусі


Галоўныя праблемы, зь якімі беларускім уладам даводзіцца сутыкацца ў працэсе пошуку патэнцыйных інвэстараў, пералічыў на парлямэнцкіх слуханьнях «Прававыя і практычныя аспэкты паляпшэньня інвэстыцыйнага клімату ў Беларусі» старшыня камісіі эканамічнай палітыкі Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў Шчэпаў.

  1. Удзельная вага замежных інвэстыцый у валавым унутраным прадукце Беларусі ў 2010 годзе складала 33,7%. Пачынаючы з 2014 году, гэты паказьнік не перавышае 20%, што даволі крытычна.
  2. 48,9% інвэстыцый, якія прыйшлі з-за мяжы, укладзеныя ў будаўніча-мантажныя работы. Іншымі словамі, грошы ўкладаюцца ў сьцены, а не ў абсталяваньне.
  3. Толькі 10% ад усяго аб’ёму інвэстыцый у беларускую эканоміку замежныя, прычым на чыстай аснове іншаземцы ўклалі толькі 5%.
  4. Больш за 60% замежных інвэстыцый, укладзеных у бізнэс, прыпадаюць на тры рэгіёны: Менск, а таксама Менская і Горадзенская вобласьці. Хоць краіна павінна быць як адзіны арганізм.
  5. 70% прытоку чыстых інвэстыцый прыпадае на Менск і сталічны рэгіён, 30% — на ўсю астатнюю тэрыторыю.

Яшчэ адну асаблівасьць замежных інвэстыцый адзначыў міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты. Ён сказаў, што іншаземцы дагэтуль стараюцца ўкласьці свае грошы ў тыя галіны, якія хутка даюць аддачу, а гэта найперш гандаль і сфэра паслуг.

«А нам трэба грошы пераводзіць з гэтых сфэраў у прамысловасьць», — удакладніў чыноўнік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG