Парлямэнт Вугоршчыны прагаласаваў 137 галасамі супраць 53, за задавальненьне патрабаваньня ўраду аб увядзеньні кіраваньня дэкрэтамі падчас надзвычайнай сытуацыі з каранавірусам.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў 31 сакавіка, што яго ўрад вырашыў увесьці далейшыя абмежаваньні публічнага жыцьця ў краіне, каб абмежаваць колькасьць заражэньняў каранавірусам.
Чаму Лукашэнка адмаўляе пагрозу каранавірусу? У якой ступені беларускія ўлады скажаюць статыстыку пандэміі, да якіх межаў яе можна хаваць? Наколькі імавернае яго адхіленьне ад улады чальцамі беларускага «палітбюро» у выпадку рэзкага пагаршэньня эпідэміялягічнай сытуацыі ў краіне?
Улады Туркмэністану забаранілі выкарыстоўваць слова «каранавірус». Яно не ўжываецца ня толькі ў дзяржаўных СМІ ў гэтай краіне, але і адсутнічае ў інфармацыйных мэдыцынскіх брашурах, якія распаўсюджваюцца ў школах і паліклініках.
У аўторак некалькі дзясяткаў аўтамабіляў заблякавалі плошчу Трох Крыжоў у цэнтры Варшавы. Гэтай акцыяй польскія прадпрымальнікі хацелі зьвярнуць увагу ўладаў на недастатковую, на іх думку, падтрымку з боку дзяржавы ў часе пандэміі.
На сустрэчы са старшынёй Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай 31 сакавіка Аляксандар Лукашэнка распавёў, што не зьяўляецца прыхільнікам самаізаляцыі людзей падчас пандэміі каранавірусу.
31 сакавіка ў Менску працягваецца падрыхтоўка да сьвяткаваньня Дня Перамогі — рабочыя пачалі ўзводзіць трыбуны да параду 9 траўня.
Беларусь запросіць спэцыялістаў Сусьветнай арганізацыі здароўя для ацэнкі аховы здароўя ў краіне, заявіла журналістам 31 сакавіка старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава.
Усясьветна вядомы амэрыканскі палітоляг Фрэнсіс Фукуяма скрытыкаваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Ён лічыць рэакцыю Трампа на пандэмію COVID-19 няўмелай і запозьненай.
«Жонка здаровая, яна ж з мужам жыла, дачка здаровая. А ён, небарака, ня вытрымаў. Паступіў зь цяжкай пнэўманіяй, на ШВЛ ляжаў, ратавалі яго».
«Наш народ заслугоўвае ведаць праўду. Прасьцей тады вырашаць праблемы, калі ўсе мы ведаем сапраўдны стан рэчаў».
Неадкладна вызваліць галоўнага рэдактара інтэрнэт-выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука і зьняць зь яго ўсе абвінавачаньні заклікала міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў», якая базуецца ў Францыі.
«Пул первого» піша, «пра сьмерць пацыента ў Віцебску таксама прагучала». Але як кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на першую ў Беларусі гібель чалавека з каранавірусам, не паведамляецца.
Камітэт дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства Дзярждумы Расеі ўхваліў папраўкі да законапраекту пра крымінальны перасьлед парушальнікаў карантыну.
«Гэтая значная зламысная дзейнасьць у кібэрпрасторы па-ранейшаму зьяўляецца сурʼёзнай пагрозай нацыянальнай бясьпецы ЗША, замежнай палітыцы і эканоміцы».
Кожны пяты жыхар Менску і абласных гарадоў моцна занепакоены пандэміяй каранавірусу. Пры гэтым толькі 8 % жыхароў вялікіх гарадоў цяпер працуюць з дому. Такія вынікі апытаньня Міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў
Некалькі заканадаўцаў Эўразьвязу зьвярнуліся да кіраўніцтва ЭЗ з просьбай узмацніць барацьбу з дэзынфармацыяй з боку Расеі і Кітаю на фоне пандэміі каранавірусу, які выклікае хваробу COVID-19.
Пра адсутнасьць у Беларусі жорсткіх мераў па нераспаўсюдзе каранавірусу, а таксама пра заявы і паводзіны Аляксандра Лукашэнкі падчас пандэміі, паведамляюць многія сусьветныя СМІ.
Віцебскі гарвыканкам 27 сакавіка зацьвердзіў план дадатковых мерапрыемстваў па прафіляктыцы і зьніжэньні распаўсюджваньня каранавірусу і іншых рэсьпіраторных інфэкцый.
А ў Палаце прадстаўнікоў будуць разглядзіць інфармаваньне пра пандэмію, ды недзяржаўныя СМІ ня пусьцяць.
У беларускім войску няма ніводнага выпадку заражэньня каранавірусам, паведаміў Аляксандру Лукашэнку міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін, піша БелТА.
Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Андрэя Раўкова, міністра абароны Віктара Хрэніна і начальніка галоўнага выведнага ўпраўленьня Ўзброеных сіл Паўла Ціханава.
Паводле апытаньня грамадзкай думкі, які апублікавала газэта JDD, рэйтынг прэзыдэнта і прэм’ер-міністра Францыі вырас з пачатку эпідэміі каранавірусу.
Пасяджэньне сойму Партыі БНФ прайшло ў онлайн-фармаце.
Малгажата Кідава-Блоньска, кандыдатка ў прэзыдэнты ад Грамадзянскай плятформы, заявіла 29 сакавіка, што спыняе сваю перадвыбарную кампанію, і заклікала палякаў да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 10 траўня.
Якія наступствы для сьвету будзе мець пандэмія каранавірусу? Ці прывядзе яна да ўсясьветнай нацыяналізацыі мэдычнага абслугоўваньня, да ўзмацненьня сацыялістычных падыходаў у эканамічным жыцьці? Якія новыя сацыяльныя практыкі ўжо спарадзіла і яшчэ спародзіць пандэмія?
Вайскоўцы КНДР запусьцілі дзьве ракеты ў бок Японскага мора. Запуск стаў чацьвёртым з пачатку году.
Прэм'ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін даручыў закрыць межы дзяржавы з 30 сакавіка. Указ апублікаваны на афіцыйным партале праўнай інфармацыі Расеі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не мяняў свой звыклы лад жыцьця з сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Якая грамадзкая рэакцыя на пандэмію каранавірусу? Чаму Лукашэнка кажа, што пандэмія — адно «псыхоз»?
Расея заклікала Беларусь паскорыць працу па адмене роўмінгу ў «саюзнай дзяржаве» ў сувязі са «значным адхіленьнем» ад тэрмінаў рэалізацыі палажэньняў адпаведнай дарожнай карты інтэграцыі, гаворыцца ў паведамленьні на сайце Міністэрства лічбавага разьвіцьця, сувязі і масавых камунікацый Расеі.
Сэйм Польшчы ў ноч на 28 сакавіка ўнёс папраўкі ў выбарчы кодэкс і прыняў антыкрызісны плян, каб зьмякчыць наступствы пандэміі, паведамляюць польскі тэлеканал tvn24.pl і беластоцкае радыё.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб фінансавай падтрымцы эканомікі краіны ў памеры $ 2,2 трыльёна з сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Аляксандар Лукашэнка 27 сакавіка ў размове з работнікамі прадпрыемства «Белгіпс» заявіў, што яго хвалюе сытуацыя на межах зь Беларусьсю падчас пандэміі каранавірусу.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША вырашыў надаць Беларусі дапамогу ў памеры 1,3 мільёна даляраў. Грошы будуць выдзеленыя на патрэбы аховы здароўя ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.
Ўпраўленьне па барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў ЗША ў Калюмбіі затрымала адстаўнога генэрал-маёра Ўзброеных сіл Вэнэсуэлы Клівэра Алькалу, паведамляюць Reuters, Associated Press і El Tiempo.
Законапраект накіраваны на подпіс прэзыдэнту Дональду Трампу.
Беларуская вайсковая газэта надрукавала артыкул «Курапаты — нахабная хлусьня „сьвядомых“». У 1999 годзе вайсковая пракуратура не знайшла ў Курапатах «нямецкага сьледу». Ці азначае гэта, што Міністэрства абароны ставіць пад сумнеў высновы пракурорскіх сьледзтваў?
Гэтая краіна стала 30-й у альянсе.
Падчас наведваньня прадпрыемства «Белгіпс» Аляксандар Лукашэнка паабяцаў яшчэ расказаць «шмат цікавага», калі скончыцца «каранавірусны псыхоз». Гэта паказаў тэлеканал СТВ.
Мэр Душанбэ Рустам Эмамалі, сын шматгадовага прэзыдэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмона, абраны членам верхняй палаты парлямэнту.
Беларусь і Расея дамовіліся працягнуць палёты «Белавія» ў Маскву, нягледзячы на рашэньне расейскага боку аб спыненьні авіязносінаў зь іншымі дзяржавамі з прычыны пандэміі каранавірусу COVID-19.
Падставай для пераносу прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на фоне пандэміі каранавірусу можа стаць увядзеньне ў краіне рэжыму надзвычайнага становішча.
Работнікі прадпрыемства ААТ «Белгіпс», якое наведвае Аляксандар Лукашэнка, пацікавіліся ў яго, ці не зьбіраюцца ўлады адмяніць падрыхтоўку да 75-годзьдзя Перамогі 9 траўня.
Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў, што ў Беларусі робяцца ўсе неабходныя захады для прафіляктыкі і прадухіленьня распаўсюду каранавірусу.
Емяльянаву цяпер прысудзілі 4 гады. Комару — 3 гады 6 месяцаў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабаронца кажа, што зьмяншэньне тэрміну пакараньня абодвум анархістам можна вітаць, але ўсё ж гэтага недастаткова.
Папраўку, якая дазваляе Ўладзіміру Пуціну быць выбраным яшчэ на два тэрміны, ухваляюць 48 % рэспандэнтаў, не ўхваляюць 47 %.
Калі на працэс не паўплывае пандэмія каранавірусу, шматбаковыя перамовы пачнуцца не раней за восень.
«У ідэале мы павінны ўвесьці мараторый, салідарны мараторый на абмежаваньні ў дачыненьні да тавараў першай неабходнасьці, а таксама на фінансавыя транзакцыі для іх куплі».
Краіны «Вялікай дваццаткі» (G20) паабяцалі адзіным фронтам змагацца з пандэміяй каранавірусу і інвэставаць у сусьветную эканоміку 5 трыльёнаў даляраў для зьмякчэньня наступстваў крызісу.
Загрузіць яшчэ