Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ад панядзелка закрывае межы. І зь Беларусьсю


Прэм'ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін даручыў закрыць межы краіны з 30 сакавіка. Указ апублікаваны на афіцыйным партале праўнай інфармацыі Расеі.

Дакумэнт прадугледжвае прыпыненьне руху праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і зьмешаныя пункты пропуску празь дзяржаўную мяжу Расеі.

Таксама будзе закрыты сухаземны ўчастак расейска-беларускай мяжы.

Мяжу Расеі змогуць перасякаць толькі дыпляматы і чальцы афіцыйных дэлегацыяў, кіроўцы грузавога транспарту, жыхары Калінінградзкай вобласьці, жыхары самаабвешчаных ДНР і ЛНР з расейскімі пашпартамі, а таксама расейцы, якія выяжджаюць з краіны ў сувязі са сьмерцю блізкага сваяка.

Раней межы ўжо былі закрытыя для замежных грамадзян і афіцыйна спыняліся авіязносіны (аднак самалёты паміж Масквой і іншымі краінамі лётаюць надалей).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG