Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Больш за ўсё мяне хвалюе Расея». Лукашэнка расказаў, што адбываецца на расейскай і польскай мяжы падчас каранавірусу


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 27 сакавіка ў размове з работнікамі прадпрыемства «Белгіпс» заявіў, што яго хвалюе сытуацыя на межах зь Беларусьсю падчас пандэміі каранавірусу. Сюжэт паказалі пра візыт кіраўніка Беларусі на прадпрыемства паказалі ўвечары на дзяржаўным тэлеканале АНТ.

Што сказаў Лукашэнка?

  • Пра кантроль на межах: «На мяжы і ў аэрапортах ... мы ўсіх, хто прыбывае, узялі на кантроль. Калі толькі выяўлялі хоць аднаго чалавека, мы неадкладна з дапамогай міліцыі, КДБ, відэакамэр... Калі ён нешта забыўся, высьвятлялі, зь кім ён „кантачыў“. Нічога не закрывалі. А навошта закрываць? Украіна мяжу закрыла. Польшча закрыла. Балтыйскія дзяржавы закрылі з намі межы, а потым і браты-расейцы таксама закрылі гэтую мяжу. Ну добра, закрывайцеся. Я нікуды не хаваюся».
  • Пра мяжу з Расеяй: «Больш за ўсё, шчыра вам скажу, мяне хвалюе Расея. Ад Расеі не закрыесься. І мы ня будзем закрывацца. Мы не закрываемся. Яны паспрабавалі закрыцца. Я папрасіў главу адміністрацыі [Ігара Сергяенка], учорашняга генэрала КДБ: „Ты са сваімі мэтадамі паглядзі, што адбываецца на мяжы“. Яны зь дзяржасакратаром [Савета бясьпекі Андрэем Раўковым] паслалі туды групы. Слухайце, як езьдзілі так і езьдзяць. Але ня проста па гэтай дарозе, зьвярнулі, праехалі. Людзям ты не забароніш».
  • Пра мяжу з Польшчай і гандляроў з «картай паляка»: «На польскай мяжы ў мінулыя содні недзе 136 чалавек туды-сюды хадзілі. «Карта паляка», ходзяць туды-сюды, спэкулянты гэтыя гандлююць рызьзём. Я разумею: кожны жыве, як можа. Але калі палякі ад нас закрыліся, закрылі мяжу, і мы адтуль атрымліваем гэтую бяду, трэба пачакаць... Далі каманду: «Пайшлі туды, гандлюйце там, пакуль вірус ня скончыцца». Хуценька вярнуліся: «Не, мы будзем дома»... Трэба разумець, ты ня можаш у гэтым глябальным сьвеце закрыцца. Таму чалавек павінны жыць сваім жыцьцём, якім ён жыў.
  • Пра доўгія выходныя ў Расеі: «Я вось назіраю, што там вакацыі абвясьцілі, выходны дзень абвясьцілі і іншае. Я мяркую, што гэта на шкоду».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG