У пятніцу, 20 сакавіка, брытанскі прэмʼер-міністар Борыс Джонсан заявіў аб маючым адбыцца ў пятніцу ўвечары закрыцьці кавярняў, пабаў і рэстаранаў — у парадку ўзмацненьня жорсткасьці проціэпідэмічных захадаў, паведамілі брытанскія СМІ.
«Мы ўводзім рэжым эпідэміі», — сказаў прэм’ер-міністар Польшчы на брыфінгу ў пятніцу ў Варшаве. Раней у Польшчы дзейнічаў рэжым эпідэміялягічнай небясьпекі, паведамляе Gazeta Wyborcza.
У стаўленьні да каранавірусу выяўляецца каштоўнасная прорва, якая аддзяляе Беларусь ад Захаду.
Фінансавы рэгулятар Швэцыі аштрафаваў найбуйнейшы банк краіны Swedbank на рэкордныя 400 мільёнаў даляраў за сур’ёзныя прабелы ў сыстэме барацьбы з адмываньнем грошай, — перадае Financial Times.
Каранавірусны крызіс радыкальна паўплывае на падыходы Эўразьвязу да ўсіх іншых крызісаў, з якімі ён сутыкнуўся за апошняе дзесяцігодзьдзе, лічыць баўгарскі палітычны аналітык Іван Крыстэў (Иван Кръстев, Ivan Krastev).
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што той, хто яму пажадаў не хварэць, «ня тыя рэсурсы чытае», а яго самаго пастаянна «хавáюць» — то каранавірусы, то яшчэ нешта.
Лукашэнка заявіў, што той, хто яму пажадаў не хварэць, «ня тыя рэсурсы чытае», а яго самога пастаянна «хаваюць» — «то каранавірусы, то яшчэ нешта, я, праўда, у іх ня веру».
Ажно 40 чалавек гатовыя балятавацца ў прэзыдэнты Польшчы. Столькі заяваў атрымала Дзяржаўная выбарчая камісія краіны. Гэта самая вялікая колькасьць прэтэндэнтаў у гісторыі прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы.
На трансьляцыю абяцаюць запрасіць вядомых дзеячоў культуры, грамадзкіх актывістаў і музыкаў. Таксама прапануюць «Плян дэцэнтралізацыі».
«Што тычыцца фінансава-эканамічнага крызісу, мы ўжо туды адной нагой уступілі».
Стрыечны пляменьнік прэзыдэнта Расеі, былы супрацоўнік ФСБ, прадпрымальнік Раман Пуцін зьбіраецца стварыць партыю на базе руху «Людзі справы», які аб’ядноўвае прадстаўнікоў бізнэсу.
Першы прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, які зараз займае пасаду кіраўніка Дзяржрады, раніцай 20 сакавіка зьвярнуўся да народа.
У сувязі з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак праз сытуацыю з каранавірусам авіякампанія «Белавія» абвясьціла пра часовую адмену палётаў у Грузію.
Свабода задала вядомым беларускім інтэлектуалам некалькі пытаньняў пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы галоўнага рэдактара часопісу «Наша гісторыя» Андрэя Дынько
Трамп плянаваў прысьвяціць саміт пераважна эканоміцы, пакінуўшы без увагі такія тэмы, як зьмяненьне клімату. Першапачаткова амэрыканскі лідэр хацеў правесьці саміт на адным з сваіх курортаў у Флорыдзе, але перадумаў пасьля крытыкі таго, што гэта прынясе яму фінансавую выгаду.
У Белым доме прайшоў чарговы брыфінг у справе барацьбы з каранавірусам. На ім прэзыдэнт Трамп выказаў упэўненасьць у тым, што па завяршэньні барацьбы з каранавірусам амэрыканская эканоміка зробіць новы рывок у сваім разьвіцьці.
Зьвесткі аб новых заражэньнях каранавірусам у кітайскім горадзе Ўхань падпалі пад маніпуляцыі падчас прыезду туды на мінулым тыдні старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
Такую інфармацыю распаўсюдзіў МЗС са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт. Міністэрства нагадала пра рэкамэндацыі ўстрымлівацца ад замежных паездак, у тым ліку — «у сувязі зь відавочнымі цяжкасьцямі вяртаньня на радзіму».
Графік экспарту нафты з Расеі ў другім квартале 2020 году прадугледжвае пастаўку на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы амаль 6 мільёнаў тон нафты, хоць адпаведных кантрактаў пакуль няма.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў 19 сакавіка зьвярнуўся з прамовай да народу з нагоды сьвята Наўруз і ў сувязі з каранавірусом і ня выключыў, што ў краіне бліжэйшым часам можа быць абвешчана надзвычайнае становішча.
У сеціве зьбіраюць подпісы супраць рамонту помніка Леніну ў Магілёве, на які мясцовыя камунальнікі заплянавалі выдаткаваць 160 тысяч рублёў з гарадзкога бюджэту . Камунальнікі адрэагавалі на пэтыцыю.
Галасаваньне па папраўках у Канстытуцыю Расеі можа быць перанесена праз сытуацыю з каранавірусам, заявіў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.
У галоўнай вечаровай праграме навінаў 18 сакавіка дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-1» згадаў пра каранавірус толькі пасьля 10-й хвіліны.
«Разам з вамі перажыў ужо многія псыхозы, і мы ведаем, да чаго гэта прыводзіла».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ўзяў на сябе надзвычайныя паўнамоцтвы для мабілізацыі прамысловасьці на барацьбу з каранавірусом.
Дзяніс Урбановіч пасьпеў пазваніць паплечнікам і ўключыць на кароткі час трансьляцыю ў ВК
Дыскусія паміж намесьнікам старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам і старшынём руху «За Свабоду» Юрасём Губарэвічам пра апошнія падзеі вакол працэдуры «народнага галасаваньня — праймэрыз».
Пуцін адказваў на пытаньне, чаму паміж Крымам і Беларусьсю няма транспартных зносін, і патлумачыў гэта пазыцыяй Аляксандра Лукашэнкі.
Так кітайскія ўлады адказалі на абмежаваньні, уведзеныя Вашынгтонам у дачыненьні да пяці кітайскіх СМІ, якія працуюць у ЗША.
Калі Расея забараніла ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам, гэта стала для жыхароў памежных беларускіх паселішчаў непрыемным сюрпрызам. Яны страцілі магчымасьць купляць у Расеі таньнейшыя тавары ды паліва для аўтамабіляў. Нямала і тых, хто можа страціць працу ў суседняй краіне.
Злучаныя Штаты і Канада закрыюць мяжу для транспартных перавозак, якія не зьяўляюцца абсалютна неабходнымі, паведаміў на сваёй старонцы ў Твітэры прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Героі Лявона Вольскага сьпяваюць пра парады Аляксандра Лукашэнкі, як перамагчы каранавірус: «Трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць!»
Пракрамлёўскія акаўнты ў сацсетках і расейскія пракрамлёўскія СМІ вядуць «кампанію па дэзынфармацыі» на некалькіх мовах краінаў ЭЗ і спрабуюць нагнятаць «сумнеў, паніку і страх» і падарваць давер грамадзтва да сыстэм аховы здароўя краінаў ЭЗ.
Ташкенцкі гарадзкі суд па крымінальных справах завяршыў разгляд па справе дачкі былога прэзыдэнта Узбэкістану Гульнары Карымавай і яе хаўрусьнікаў. Карымаву асудзілі на 13 гадоў і 4 месяцы пазбаўленьня волі, паведамляе Вярхоўны суд краіны.
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь Антон Бычкоўскі паведаміў, што рашэньня аб увядзеньні памежнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы не прымалі.
«І Беларусь, і Ўкраіна знаходзяцца ў небясьпецы» у сувязі з жаданьнем Пуціна бачыць заходнія межы «гістарычнай Расеі» там, дзе праходзіла мяжа Расейскай імпэрыі ў канцы XVIII ст., пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.
Дазволена ў тым ліку перапрафіляваць пад барацьбу з COVID-19 лякарні і памяшканьні, першапачаткова не прызначаныя для барацьбы з такімі вірусамі.
Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн усё бліжэй падыходзіць да таго, каб гарантаваць сваё вылучэньне афіцыйным кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Мы спыталі ў мінакоў на галоўным праспэкце Менску, ці задавальняюць іх захады, якія робяць беларускія ўлады для таго, каб абараніць беларусаў ад каранавірусу.
Лідэры краін ЭЗ у аўторак пагадзіліся з прапановай Эўракамісіі аб 30-дзённай забароне на ўезд у краіны Шэнгенскай зоны для грамадзян трэціх краін — праз эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі. Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркэль.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэньні на 22 траўня агульнарасейскага галасаваньня па папраўках у Канстытуцыю. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным сайце Крамля.
Праваахоўнікі Нямеччыны недастаткова супрацоўнічаюць з грамадзянскай супольнасьцю ў выяўленьні злачынстваў на глебе нянавісьці, а ў грамадзкім дыскурсе расьце ксэнафобія, лічаць экспэрты Рады Эўропы. Пра гэта інфармуе «Нямецкая хваля».
Крызыс праекту «Праймэрыз» сьведчыць пра тое, што беларуская апазыцыя чарговы раз не вытрымала сутыкненьня з рэальнасьцю.
Раней Уладзімер Макей сустракаўся са студэнтам, у якога падазравалі каранавірус.
Прэсавы прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Кітаю параіў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу «паклапаціцца пра свае справы» і «спыніць беспадстаўныя абвінавачаньні ў дачыненьні да Кітаю».
Клічуць і на рэгіянальныя сустрэчы, «калі яны будуць адноўленыя пасьля стабілізацыі сытуацыі з каранавірусам», і на інтэрнэт-галасаваньне, што абяцаюць запусьціць у бліжэйшыя дні.
Свабода сабрала рэакцыю прэзыдэнтаў на пашырэньне ў сьвеце небясьпечнай хваробы.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракамэнтаваў агенцтву «РИА-Новости» рашэньне Масквы пра закрыцьцё расейскай мяжы для грамадзян Беларусі. Камэнтар зьмясьціла на сваім сайце МЗС Беларусі.
У сувязі з тым, што ў міністра аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Міхала Вося выявілі каранавірус COVID-19, у аўторак увесь польскі ўрад здае аналізы.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла шэраг шэраг захадаў для змаганьня з каранавірусам COVID-19.
Загрузіць яшчэ