Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст прадпрымальнікаў у Варшаве. Як яны абмінулі забарону на сходы. ВІДЭА


Варшава
Варшава

У аўторак некалькі дзясяткаў аўтамабіляў заблякавалі плошчу Трох Крыжоў у цэнтры Варшавы. Гэтай акцыяй польскія прадпрымальнікі хацелі зьвярнуць увагу ўладаў на недастатковую, на іх думку, падтрымку з боку дзяржавы ў часе пандэміі.

Плошчы Трох Крыжоў — гэта важная камунікацыйная кропка ў цэнтры Варшавы, якая вядзе да сядзібы ўраду, міністэрстваў і замежных амбасадаў.

Кіроўцы блякавалі праезд, едучы з хуткасьцю некалькі кілямэтраў у гадзіну, адначасова сігналячы ў знак пратэсту. Частка вадзіцеляў была ў масках. У некаторых машынах было па некалькі пасажыраў.

Падобныя аўтапратэсты адбыліся і ў іншых частках гораду.

Прадпрымальнікі кажуць, што гэтай акцыяй яны хочуць зьвярнуць увагу прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага на недастатковыя меры па абароне бізнэсу ў часе эпідэміі.

28 сакавіка польскі сэйм прыняў закон, які мае падтрымаць кампаніі ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Ён павінен абараніць людзей ад страты працоўных месцаў, падтрымаць сыстэму аховы здароўя, забясьпечыць фінансавую сыстэму, падтрымаць прадпрымальнікаў і дзяржаўныя інвэстыцыі. Вядзецца пра сотні мільярдаў злотых (або сотні мільёнаў даляраў) на праграму падтрымкі.

Гэты закон:

  • вызваляе мікрапрадпрыемствы, якія былі зарэгістраваныя да 1 лютага 2020 году і ў якіх працуе да 9 чалавек, а таксама самазанятае насельніцтва ад страхавых выплатаў (ZUS) цягам 3 месяцаў;
  • прадугледжвае выплату дапамогі за прастой прадпрыемстваў у памеры да 2 тысяч злотых (каля 490 даляраў) для падрадчыкаў і самазанятых;
  • прадугледжвае выплату грошаў у памеры да 40% сярэдняга месячнага заробку супрацоўнікам тых фірм, што сутыкнуліся зь цяжкасьцямі;
  • абяцае зрабіць супрацоўнікам з папярэдняга пункту больш гнуткі рэжым працы; прапануе зьнізіць арэндную плату да 90% у гандлёвых цэнтрах, пакуль гэтыя аб’екты ня могуць нармальна функцыянаваць;
  • дазваляе крамам па нядзелях, якія забароненыя для гандлю, прымаць, выгружаць і выкладаць на паліцы тавары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG