У панядзелак прэзыдэнт Сусьветнага банку Дэвід Мальпас заявіў, што ягоная структура можа выдаткаваць 150 мільярдаў даляраў, каб дапамагчы разьвіцьцёвым краінам у барацьбе з пандэміяй каранавіруса і наступным аздараўленьні эканомікі.
Акруговы суд Гаагі з прычыны каранавірусу прыпыніў слуханьні справы аб зьбітым у небе над Данбасам «Боінгу» рэйсу MH17. Дата працягу працэсу будзе прызначаная 8 чэрвеня. Апошні тэрмін допыту сьведак пакуль яшчэ не прызначаны.
Расейскія ўлады анэксаванага Крыму завялі крымінальную справу за «арганізацыю масавых беспарадкаў» на аднаго зь лідэраў крымскіх татараў, кіраўніка Мэджлісу крымскататарскага народу і дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Рэфата Чубарава.
Колішні першы міністар Шатландыі, кіраўнік руху за незалежнасьць Шатляндыі Алекс Сэлманд быў у панядзелак прызнаны невінаватым у некалькіх крымінальных злачынствах сэксуальнага характару супраць дзевяці жанчын, паведамляе Reuters.
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар ураду Нямеччыны.
Раптоўная праверка баявой гатоўнасьці Ўзброеных сілаў Беларусі перайшла да актыўнай фазы — комплексных вучэньняў, якія ёсьць «адной зь мераў рэагаваньня на шматнацыянальныя манэўры NATO каля беларускіх межаў», гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.
У Міністэрстве абароны кажуць, што хочуць захаваць у частках «бясьпечнае асяродзьдзе».
Трохбаковая кантактная група ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе правядзе на гэтым тыдні свае перамовы ў фармаце відэаканфэрэнцыі.
Аляксей Кірыенка з Магілёва працаваў у кампаніі, якая абслугоўвала дзяржаўныя структуры, у тым ліку мясцовы КДБ.
Адкрылі авіямяжу на прылёт і вылёт, іншыя межы на выезд. Пра адкрыцьцё ўезду празь «непаветраныя» пункты пропуску гаворкі не ідзе.
Паводле ацэнак МЗС, яшчэ некалькі тысяч беларусаў могуць неўзабаве мець патрэбу ў дапамозе.
На працягу некалькіх наступных дзён Ангела Мэркель будзе рэгулярна праходзіць тэсты на каранавірус. Застаючыся на карантыне, яна будзе выконваць свае службовыя абавязкі.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель зьвярнулася да немцаў у сувязі з пандэміяй каранавіруса ў сьвеце. Прамова нямецкай лідаркі здабыла вялікую папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Яе цытуюць вядучыя інфармацыйныя агенцтвы і і карыстальнікі сацыяльных сетак.
Пры гэтым афіцыйна зарэгістраваных выпадкаў новага каранавірусу ў гэтай краіне менш, чым у Беларусі
Прэмʼер-міністры Расеі і Беларусі Міхаіл Мішусьцін і Сяргей Румас правялі тэлефонную размову.
Прэзыдэнтка Славаччыны Зузана Чапутава зацьвердзіла ў суботу, 21 сакавіка, новы ўрад краіны. Прэм’ер-міністрам стаў Ігар Матавіч.
Грузінскі прэмʼер-міністар Гіоргі Гахарыя паведаміў сёньня, што ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Грузіі з прапановай увесьці на месяц надзвычайнае становішча ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.
У пятніцу, 20 сакавіка, брытанскі прэмʼер-міністар Борыс Джонсан заявіў аб маючым адбыцца ў пятніцу ўвечары закрыцьці кавярняў, пабаў і рэстаранаў — у парадку ўзмацненьня жорсткасьці проціэпідэмічных захадаў, паведамілі брытанскія СМІ.
«Мы ўводзім рэжым эпідэміі», — сказаў прэм’ер-міністар Польшчы на брыфінгу ў пятніцу ў Варшаве. Раней у Польшчы дзейнічаў рэжым эпідэміялягічнай небясьпекі, паведамляе Gazeta Wyborcza.
У стаўленьні да каранавірусу выяўляецца каштоўнасная прорва, якая аддзяляе Беларусь ад Захаду.
Фінансавы рэгулятар Швэцыі аштрафаваў найбуйнейшы банк краіны Swedbank на рэкордныя 400 мільёнаў даляраў за сур’ёзныя прабелы ў сыстэме барацьбы з адмываньнем грошай, — перадае Financial Times.
Каранавірусны крызіс радыкальна паўплывае на падыходы Эўразьвязу да ўсіх іншых крызісаў, з якімі ён сутыкнуўся за апошняе дзесяцігодзьдзе, лічыць баўгарскі палітычны аналітык Іван Крыстэў (Иван Кръстев, Ivan Krastev).
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што той, хто яму пажадаў не хварэць, «ня тыя рэсурсы чытае», а яго самаго пастаянна «хавáюць» — то каранавірусы, то яшчэ нешта.
Лукашэнка заявіў, што той, хто яму пажадаў не хварэць, «ня тыя рэсурсы чытае», а яго самога пастаянна «хаваюць» — «то каранавірусы, то яшчэ нешта, я, праўда, у іх ня веру».
Ажно 40 чалавек гатовыя балятавацца ў прэзыдэнты Польшчы. Столькі заяваў атрымала Дзяржаўная выбарчая камісія краіны. Гэта самая вялікая колькасьць прэтэндэнтаў у гісторыі прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы.
На трансьляцыю абяцаюць запрасіць вядомых дзеячоў культуры, грамадзкіх актывістаў і музыкаў. Таксама прапануюць «Плян дэцэнтралізацыі».
«Што тычыцца фінансава-эканамічнага крызісу, мы ўжо туды адной нагой уступілі».
Стрыечны пляменьнік прэзыдэнта Расеі, былы супрацоўнік ФСБ, прадпрымальнік Раман Пуцін зьбіраецца стварыць партыю на базе руху «Людзі справы», які аб’ядноўвае прадстаўнікоў бізнэсу.
Першы прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, які зараз займае пасаду кіраўніка Дзяржрады, раніцай 20 сакавіка зьвярнуўся да народа.
У сувязі з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак праз сытуацыю з каранавірусам авіякампанія «Белавія» абвясьціла пра часовую адмену палётаў у Грузію.
Свабода задала вядомым беларускім інтэлектуалам некалькі пытаньняў пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы галоўнага рэдактара часопісу «Наша гісторыя» Андрэя Дынько
Трамп плянаваў прысьвяціць саміт пераважна эканоміцы, пакінуўшы без увагі такія тэмы, як зьмяненьне клімату. Першапачаткова амэрыканскі лідэр хацеў правесьці саміт на адным з сваіх курортаў у Флорыдзе, але перадумаў пасьля крытыкі таго, што гэта прынясе яму фінансавую выгаду.
У Белым доме прайшоў чарговы брыфінг у справе барацьбы з каранавірусам. На ім прэзыдэнт Трамп выказаў упэўненасьць у тым, што па завяршэньні барацьбы з каранавірусам амэрыканская эканоміка зробіць новы рывок у сваім разьвіцьці.
Зьвесткі аб новых заражэньнях каранавірусам у кітайскім горадзе Ўхань падпалі пад маніпуляцыі падчас прыезду туды на мінулым тыдні старшыні КНР Сі Цзіньпіна.
Такую інфармацыю распаўсюдзіў МЗС са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт. Міністэрства нагадала пра рэкамэндацыі ўстрымлівацца ад замежных паездак, у тым ліку — «у сувязі зь відавочнымі цяжкасьцямі вяртаньня на радзіму».
Графік экспарту нафты з Расеі ў другім квартале 2020 году прадугледжвае пастаўку на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы амаль 6 мільёнаў тон нафты, хоць адпаведных кантрактаў пакуль няма.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў 19 сакавіка зьвярнуўся з прамовай да народу з нагоды сьвята Наўруз і ў сувязі з каранавірусом і ня выключыў, што ў краіне бліжэйшым часам можа быць абвешчана надзвычайнае становішча.
У сеціве зьбіраюць подпісы супраць рамонту помніка Леніну ў Магілёве, на які мясцовыя камунальнікі заплянавалі выдаткаваць 160 тысяч рублёў з гарадзкога бюджэту . Камунальнікі адрэагавалі на пэтыцыю.
Галасаваньне па папраўках у Канстытуцыю Расеі можа быць перанесена праз сытуацыю з каранавірусам, заявіў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін.
У галоўнай вечаровай праграме навінаў 18 сакавіка дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-1» згадаў пра каранавірус толькі пасьля 10-й хвіліны.
«Разам з вамі перажыў ужо многія псыхозы, і мы ведаем, да чаго гэта прыводзіла».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ўзяў на сябе надзвычайныя паўнамоцтвы для мабілізацыі прамысловасьці на барацьбу з каранавірусом.
Дзяніс Урбановіч пасьпеў пазваніць паплечнікам і ўключыць на кароткі час трансьляцыю ў ВК
Дыскусія паміж намесьнікам старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам і старшынём руху «За Свабоду» Юрасём Губарэвічам пра апошнія падзеі вакол працэдуры «народнага галасаваньня — праймэрыз».
Пуцін адказваў на пытаньне, чаму паміж Крымам і Беларусьсю няма транспартных зносін, і патлумачыў гэта пазыцыяй Аляксандра Лукашэнкі.
Так кітайскія ўлады адказалі на абмежаваньні, уведзеныя Вашынгтонам у дачыненьні да пяці кітайскіх СМІ, якія працуюць у ЗША.
Калі Расея забараніла ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам, гэта стала для жыхароў памежных беларускіх паселішчаў непрыемным сюрпрызам. Яны страцілі магчымасьць купляць у Расеі таньнейшыя тавары ды паліва для аўтамабіляў. Нямала і тых, хто можа страціць працу ў суседняй краіне.
Злучаныя Штаты і Канада закрыюць мяжу для транспартных перавозак, якія не зьяўляюцца абсалютна неабходнымі, паведаміў на сваёй старонцы ў Твітэры прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Героі Лявона Вольскага сьпяваюць пра парады Аляксандра Лукашэнкі, як перамагчы каранавірус: «Трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць!»
Пракрамлёўскія акаўнты ў сацсетках і расейскія пракрамлёўскія СМІ вядуць «кампанію па дэзынфармацыі» на некалькіх мовах краінаў ЭЗ і спрабуюць нагнятаць «сумнеў, паніку і страх» і падарваць давер грамадзтва да сыстэм аховы здароўя краінаў ЭЗ.
Загрузіць яшчэ