Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра каранавірус: «Лепш памерці стоячы, чым жыць на каленях»


Архіўнае фота. Аляксандар Лукашэнка гуляе ў хакей
Архіўнае фота. Аляксандар Лукашэнка гуляе ў хакей

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не мяняў свой звыклы лад жыцьця з сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Лепш памерці стоячы, чым жыць на каленях. Аб гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў журналістам тэлеканала АНТ падчас хакейнага матчу, паведамляе БелТА.

Такім чынам кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на словы пра тое, што ніякія вірусы не ўплываюць на яго графік. Аляксандру Лукашэнку таксама было зададзенае пытаньне, ці можа нешта спыніць яго ад выхаду на лёд.

«А навошта? Можна, але навошта? Я не разумею... Тут няма вірусаў ніякіх. Гэта халадзільнік. Самае лепшае здароўе! Лепш, чым спорт, асабліва лёд. Антывірусны лек, самы сапраўдны», — сказаў Лукашэнка.

«Я жыву тым жа жыцьцём, што і жыў. І ўчора была трэніроўка з хакеістамі, сустракаемся, рукі паціскаем, абдымаемся там, калашмацім адзін аднаго і гэтак далей», — кажа Лукашэнка на відэа, якое апублікаваў Тэлеграм канал «Пул Первого».

28 сакавіка, як паведамляе канал, Аляксандар Лукашэнка выйшаў на лёд, каб узяць удзел у рэспубліканскім турніры па хакеі сярод аматарскіх камандаў.

Раней кіраўніца прэс-службы Лукашэнкі Натальля Эйсмант на запыт Свабоды адказала, што пандэмія каранавірусу амаль не паўплывала на працоўны графік кіраўніка дзяржавы. Таксама Лукашэнка, паводле яе, забараніў праводзіць у сваёй працоўнай рэзыдэнцыі — Палацы Незалежнасьці — спэцыяльныя мэдычныя мерапрыемствы.

Паводле зьвестак на 27 сакавіка ў Беларусі афіцыйна пацьвердзілі 94 выпадкі каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG