Ці здымае «абнуленьне» прэзыдэнцкіх тэрмінаў Пуціна пэрспэктыву паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі? Ці хавае саюзную дзяржаву ўсталяваньне Расеяй мяжы зь Беларусьсю? Ці мацуе «абнуленьне Пуціна» безальтэрнатыўнасьць Лукашэнкі?
Забарона будзе дзейнічаць ад 18 сакавіка да 1 траўня.
Тэлеканал СТВ у рэпартажы пра сёньняшнія кадравыя прызначэньні кіраўніка Беларусі паказаў парады Аляксандра Лукашэнкі новым прызначэнцам наконт змаганьня з каранавірусам.
16 сакавіка сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец заявіў, што спыняе свой удзел у кампаніі. Як іншыя ўдзельнікі праймэрыз паставіліся да таго, што далей ім давядзецца спаборнічаць за вылучэньне адзіным кандыдатам ад апазыцыі бяз Паўла Севярынца?
Свабода задала вядомым беларускім інтэлектуалам некалькі пытаньняў пра антрапалягічны сэнс пандэміі, пра тое, як яна ўжо зьмяніла і яшчэ зьменіць Беларусь, сьвет і чалавека. Сёньня прапануем вашай увазе адказы пісьменьніка Віктара Марціновіча.
Польшча абмежавала ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам, у тым ліку і беларусам, з 15 да 24 сакавіка. Мы паглядзелі, што адбываецца ў пункце пропуску Брузгі — Кузьніца, і даведаліся, як беларусам выбрацца з Польшчы.
Закон аб папраўках у Канстытуцыю Расеі, прыняты з ініцыятывы Ўладзіміра Пуціна, адпавядае Асноўнаму закону краіны, гаворыцца ў апублікаваным у панядзелак паведамленьні Канстытуцыйнага суду.
Беларусь ня робіць дастатковых захадаў для змаганьня з пранікненьнем каранавірусу з трэціх краін, гаворыцца ў заяве расейскага кабінэту міністраў. У заяве таксама крытыкуюць словы Аляксандра Лукашэнкі.
Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая 16 сакавіка ладзіць адзіночны пікет каля Дому ўраду ў Менску.
Рада кампаніі народнага галасаваньня (праймэрыз) вырашыла прыпыніць праз пандэмію каранавірусу рэгіянальныя паездкі кандыдатаў ад 18 сакавіка да 2 красавіка.
Прэзыдэнт Ізраілю Рэўвэн Рыўлін 16 сакавіка даручыў лідэру апазыцыйнага блёку «Кахоль-Лаван» Бэні Ганц сфармаваць урад — пасьля выбараў у Кнэсэт, якія ў трэці раз запар не прынесьлі большасьці ні адной з палітычных сілаў.
Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая заявіла, што зладзіць сёньня пад вечар адзіночны пікет каля Дому ўраду ў Менску.
І выстаўляць сваю кандыдатуру на выбары цяпер не зьбіраецца.
Расея разьлічвае на паразуменьне зь Беларусьсю вакол захадаў для супрацьдзеяньня каранавірусу. Пра гэта сказаў прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзьмітрый Пяскоў, піша РБК.
Прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамэдаў распарадзіўся правесьці спэцыяльныя мерапрыемствы па абкурваньні насельніцтва дымам гармалы (лекавай травяністай расьліны, вядомай пад назвай юзарлік або магільнік).
Лідэр гонкі за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў, былы віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн, заявіў, што ў выпадку яго намінацыі ягоным кандыдатам у віцэ-прэзыдэнты будзе жанчына.
«Мо нам падумаць, а раптам вірус у трубе з нафтай ці прыродным газам?»
Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў разьвіцьцё сытуацыі з каранавірусам.
Звычайна пасланьні Канстытуцыйнага суду абвяшчаліся ў Авальнай залі Палаты прадстаўнікоў 12 або 13 сакавіка.
На муніцыпальных выбарах у Францыі зафіксавалі рэкордна нізкую яўку на фоне эпідэміі каранавіруса. Як паведамляе агенцтва France-Presse, свае бюлетэні ў скрыні кінулі толькі каля 46% выбарнікаў, а ў шэрагу камун яўка склала каля 35%.
Беларусь будзе рабіць неабходныя захады, каб грамадзяне рэспублікі пры жаданьні змаглі вярнуцца з Расеі пасьля закрыцьця мяжы, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратарка прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Ісаева.
МЗС Беларусі вывучае інфармацыю пра рашэньне Расеі закрыць мяжу зь Беларусьсю для перамяшчэньня людзей у сувязі з распаўсюджваньнем каранавірусу.
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі паведаміў Свабодзе, што пакуль ніякіх рашэньняў аб закрыцьці беларуска-расейскага ўчастку мяжы не прымалася.
Банк Goldman Sachs Group панізіў прагноз эканамічнага росту ў ЗША.
Вайскоўцы 42-га батальёну марской пяхоты Ўзброеных сіл Вялікай Брытаніі 15 сакавіка пакінулі Беларусь, паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства.
Ці слушна робіць улада, што не сьпяшаецца ўводзіць жорсткія абмежаваньні ў сувязі з пандэміяй? Як на гэта рэагуе грамадзтва? Ці ўмацоўвае каранавірус аўтарытарызм? Якія асаблівасьці беларускай рэакцыі на пандэмію? Ці назіраецца ў сувязі з выклікам каранавірусу самаарганізацыя грамадзтва?
Сытуацыя з палітыкай бясьпекі ў рэгіёне Балтыйскага мора пагоршылася, што азначае павышаную рызыку ваенных інцыдэнтаў і канфрантацыі, паведамляе Associated Press са спасылкай на дакумэнт службы вонкавай выведкі Швэцыі (MUST).
Яны адмоўныя. Прэзыдэнт ЗША не заражаны інфэкцыяй
Па амэрыканскай базе Кэмп-Таджы ў Іраку, разьмешчанай на поўнач ад Багдаду, 14 сакавіка быў нанесены ракетны ўдар. Раненьні атрымалі некалькі вайскоўцаў ірацкіх узброеных сілаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што здаў аналіз на каранавірус, вынікі чакаюцца празь некалькі дзён, паведамляе Голас Амэрыкі.
14 сакавіка ў Дарагічыне ў галасаваньні за адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах перамог кіраўнік руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч, паведамілі БелаПАН у прэс-службе праймэрыз.
У галасаваньні за адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Берасьці 14 сакавіка перамог сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.
Большасьць заходніх экспэртаў мяркуюць, што папраўкі ў Канстытуцыю РФ азначаюць пажыцьцёвае прэзыдэнцтва Пуціна. Аднак некаторыя назіральнікі бачаць у «абнуленьні» традыцыйную пуцінскую гульню ў стварэньне няпэўнасьці.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зьвярнуўся да народу з тлумачэньнем захадаў, прынятых супраць эпідэміі каранавірусу.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў агульнанацыянальнае надзвычайнае становішча ў краіне ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.
Польшча забараняе ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам у сувязі з эпідэміяй каранавірусу.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе ўвесьці агульнанацыянальнае надзвычайнае становішча ў краіне ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.
Расейскі філёзаф Максім Гаруноў тлумачыць, чаму эміграцыя з Расеі будзе толькі расьці, заяўляе, што расейцы глядзяць на сьвет як вайскоўцы і апавядае, чаму падчас апошніх акцыяў пратэсту ў Маскве яму здалося, што ён у Менску
«Нашы двухбаковыя адносіны паказваюць агромністы патэнцыял, з плянамі павялічыць нашы камэрцыйныя і дыпляматычныя сувязі», — напісаў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.
Амэрыканскі тэлеканал Fox New паведаміў, што паўторны тэст прэзыдэнта Бразыліі Жаіра Балсанару на каранавірус даў нэгатыўны вынік.
Кіраўніцтва Беларусі імкнецца выкарыстаць неспакой у сьвеце на сваю карысьць.
Пасьля адбыцьця трох адміністрацыйных арыштаў агулам у 45 дзён выйшаў на волю віцебскі блогер Алесь Круткін. На YouTube ён вядзе відэаканал «Самакруткін». Свабода распытала актывіста пра ўмовы адседкі і далейшыя пляны.
Украіна закрые мяжу для іншаземцаў праз 48 гадзін, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксей Данілаў.
«Гэты артыкул — фэйкавая навіна». Аднак Reuters стаіць на сваім і не адмаўляецца ад артыкулу.
Прадстаўнікі дэмакратычных партыяў, рухаў і грамадзянскіх ініцыятываў, якія арганізуюць Усебеларускі кангрэс за незалежнасьць, заявілі пра перанос збору з 15 сакавіка на пазьнейшы час.
Пасьля нядзельнай поўначы, 16 сакавіка, людзі ня змогуць выехаць за мяжу з Чэхіі. Гэтак 13 сакавіка вырашыў чэскі ўрад у рамках захадаў барацьбы з распаўсюдам каранавірусу COVID-19.
Калі Ўладзімір Пуцін пойдзе на пяты і шосты прэзыдэнцкія тэрміны, ён застанецца пры ўладзе да 2036 году. У рэйтынгу расейскіх уладароў яго б тады апярэдзіў толькі цар Пётар І.
Усім грамадзянам, якія вяртаюцца з-за мяжы, параілі ня ўтойваць, у якіх краінах яны пабывалі.
«Так ці інакш, здароўе людзей будзе на першым месцы».
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Кітаю выказаў здагадку, што каранавірус, які выклікае COVID-19, мог быць завезены ў кітайскі Ўхань амэрыканскімі вайскоўцамі.
Загрузіць яшчэ