Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвясьціў надзвычайнае становішча ў ЗША


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў агульнанацыянальнае надзвычайнае становішча ў краіне ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Трамп агучыў сваё рашэньне падчас прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме.

Надзвычайнае становішча ўводзіцца паводле Закону Стафарда 1988 году, які дазваляе Фэдэральнаму агенцтву ў надзвычайных сытуацыях выдаткоўваць фінансы ўрадам штатаў і мясцовым уладам, а таксама дасылаць каманды дапамогі. Былы прэзыдэнт Біл Клінтан абвясьціў такое надзвычайнае становішча ў 2000 годзе ў сувязі з эпідэміяй вірусу ліхаманкі Заходняга Ніла.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

25 новых адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі

Як зьмянялася колькасьць хворых у Беларусі. Інфаграфі

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG