Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Трамп зьбіраецца абвясьціць надзвычайнае становішча ў ЗША


Дональд Трамп, 11 сакавіка 2020
Дональд Трамп, 11 сакавіка 2020

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе ўвесьці агульнанацыянальнае надзвычайнае становішча ў краіне ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Першым пра гэта ў пятніцу паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы. Неўзабаве гэта паведамленьне пацьвердзіла крыніца агенцтва Reuters.

Трамп абвесьціць у краіне надзвычайнае становішча падчас прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме, заплянаванай на 22-ю гадзіну паводле менскага часу, пацьвердзілі крыніцы.

Надзвычайнае становішча мае быць уведзенае паводле Закону Стафарда 1988 году, які дазваляе Фэдэральнаму агенцтву ў надзвычайных сытуацыях выдаткоўваць фінансы ўрадам штатаў і мясцовым уладам, а таксама дасылаць каманды дапамогі. Былы прэзыдэнт Біл Клінтан абвясьціў такое надзвычайнае становішча ў 2000 годзе ў сувязі з эпідэміяй вірусу ліхаманкі Заходняга Ніла.

У Белым доме пакуль не адказалі на просьбу Reuters пракамэнтаваць гэтую інфармацыю.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG