Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку вайсковую базу ЗША абстралялі ракетамі «Катюша»


Фотаілюстрацыі да пляну авіяўдараў самалётаў ЗША па базах экстрэмістаў у Іраку, 13 сакавіка 2020

Па амэрыканскай базе Кэмп-Таджы ў Іраку, разьмешчанай на поўнач ад Багдаду, 14 сакавіка быў нанесены ракетны ўдар. Раненьні атрымалі некалькі вайскоўцаў ірацкіх узброеных сілаў. 11 сакавіка пры аналягічным удары па гэтай жа базе былі забітыя двое амэрыканскіх і адзін ірацкі вайсковец.

Ірацкія крыніцы паведамілі, што для ўдараў былі выпушчаныя 33 ракеты «Катюша». Неўзабаве стала вядома, што агонь вёўся з раёну Абу-Ізам, дзе ірацкія вайскоўцы выявілі сем пускавых установак і 24 нявыкарыстаныя ракеты.

Ірацкае камандаваньне заклікала вайскоўцаў ЗША і іх саюзьнікаў не выкарыстоўваць напад як падставу для ўдараў у адказ — без папярэдняй згоды на тое камандаваньня ірацкага войска. Ірацкі бок зноў заклікаў камандаваньне замежных войскаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны, выканаць рэзалюцыю парлямэнту Іраку і вывесьці замежныя ўзброеныя сілы з ірацкай тэрыторыі.

Прадстаўнік Міністэрства абароны Іраку заявіў агенцтву AFP, што падчас ранейшых удараў у адказ замежных кааліцыйных войскаў на поўдні Іраку загінулі пяць ірацкіх салдатаў і адзін цывільны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG