Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за палову выбарнікаў не прыйшлі на мясцовыя выбары ў Францыі


Участак для галасаваньня
Участак для галасаваньня

На муніцыпальных выбарах у Францыі зафіксавалі рэкордна нізкую яўку на фоне эпідэміі каранавіруса. Як паведамляе агенцтва France-Presse, свае бюлетэні ў скрыні кінулі толькі каля 46% выбарнікаў, а ў шэрагу камун яўка склала каля 35%.

Як адзначае агенцтва, усяго ў сьпісы ў Францыі ўключылі амаль 48 мільёнаў чалавек. У першым туры мясцовых выбараў на ўчасткі прыйшлі прыкладна 22 мільёны французаў і грамадзян ЭЗ, якія пражываюць на тэрыторыі краіны.

France-Presse называе яўку «гістарычна нізкай». Звычайна на муніцыпальныя выбары, дзе вырашаецца, хто будзе займаць пасады мэра горада і муніцыпальных дарадцаў, прыходзяць больш за 60% выбаршчыкаў. У 2014 годзе яўка ў першым і другім турах склала больш за 63%, а ў 2008 – каля 65%.

Лідэры апазыцыі запатрабавалі перанесьці наступны этап галасаваньня, які павінен адбыцца ў нядзелю, 22 сакавіка. Прэм'ер-міністар Францыі паабяцаў, што ўлады правядуць кансультацыі з экспэртамі на пачатку тыдня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG