Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Нямеччыны заявіў, што хтосьці карыстаецца сытуацыяй у мэтах прапаганды, але не назваў канкрэтныя краіны, паведамляе Голас Амэрыкі.
Свабода задае вядомым інтэлектуалам пытаньні пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы габілітаванага доктара гуманітарных навук, чальца Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтру Беларусі, рэдактара беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час» Аляксандра Фядуты.
Першы і адзіны прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падтрымаў ідэю найжорсткага карантыну на час пандэміі каранавірусу, адзначыўшы пры гэтым, што пасьля яе заканчэньня патрабуецца «карэнным чынам перагледзець асновы сусьветнай палітыкі».
У сярэднетэрміновай пэрспэктыве паўстане пытаньне аб бязьвізавым уездзе беларусаў у краіны шэнгенскай зоны, заявіў 2 красавіка намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, адказваючы на пытаньні чальцоў Савета Рэспублікі, піша БЕЛТА.
40% з Расеі, па 30% з Балтыйскага і Чорнага мора — такую схему паставак нафты «паспрабуе» Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што досьвед Беларусі ў барацьбе зь віруснымі захворваньнямі можа служыць прыкладам для многіх краін, а прэзыдэнту Літвы Гітанасу Наўседзе ён параіў заняцца «сваім вірусам».
Эканамічная дапамога з боку Расеі давала Беларусі магчымасьць павольна, ашчадна для насельніцтва пераходзіць ад савецкай плянавай сыстэмы да рынкавай эканомікі. Інтэграцыя з Расеяй стварае пастаянную пагрозу дзяржаўнасьці, незалежнасьці Беларусі.
Да 5 красавіка дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю перадасьць справу галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука ў Сьледчы камітэт.
На думку Лукашэнкі, прапанова ААН накіраваць эквівалент 10% валавага ўнутранага прадукту краінаў сьвету на барацьбу з COVID-19 гэта «пустыя грошы» — ён лічыць, што гэтыя грошы нібыта хочуць проста «надрукаваць», а гэта выкліча інфляцыю.
«Калі Расея сёньня, адмовіўшыся ад гэтых імпэрскіх замашак — „мы вялікія, а вы малыя“ — гатовая на гэта, давайце весьці перамовы, давайце будзем вызначацца».
У Беларусі абавязкова даваць адказ цягам месяца. У Расеі і Казахстане — цягам 7 дзён, у Армэніі і Ўкраіне — 5.
Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ заявіў, што загадвае паліцыі і арміі «страляць насьмерць» у заражаных каранавірусам, калі тыя будуць супраціўляцца і пагражаць жыцьцям сілавікоў.
«Бясьпека амэрыканскіх грамадзянаў зьяўляецца нашай першачарговай задачай, і з ростам абмежаваньняў на камэрцыйныя паездкі мы ўдзячныя за літасьцівую падтрымку і дапамогу з боку Міністэрства замежных справаў Беларусі, „Белавія“ і Нацыянальнага аэрапорту Менск».
Сямашка заявіў, што ў цяперашніх умовах гэтыя дамоўленасьці фактычна страцілі актуальнасьць.
Але 35 эўра за візу будзе не раней за 1 чэрвеня, і дакладная дата невядомая.
Сытуацыя з каранавірусам у Беларусі знаходзіцца пад кантролем, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімер Андрэйчанка на адкрыцьці сэсіі.
Наступны тыдзень — з 6 па 12 красавіка — зноў будзе аб’яўлены ў Расеі непрацоўным. Пра гэта паведаміў спэцыяльны карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калесьнікаў у рэпартажы па выніках дыстанцыйнай нарады прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна з чальцамі ўраду.
«Дзень яднаньня не чырвоны дзень календара. Таму што працы ў нас шмат, і давайце рабіць яе разам», — гаворыцца ў звароце выканаўчага сакратара «саюзнай дзяржавы» Грыгорыя Рапоты.
Кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў расказвае, у якім стане цяпер беларуска-расейская «інтэграцыя», тлумачыць, чаму Масква выставіла заведама непрымальныя для Менску прапановы, і нагадвае пра «чырвоныя лініі» для Лукашэнкі.
Ці адэкватныя дзеяньні Лукашэнкі і наколькі яны адпавядаюць настроям большасьці беларускага грамадзтва? Ягоныя паводзіны — гэта паводзіны моцнага ці слабага лідэра?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які надзяляе ўрад РФ дадатковымі паўнамоцтвамі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Прэсавыя службы Белага дому і амбасады Кітаю з ЗША пакуль не адказалі просьбы Bloomberg аб камэнтары.
Альжыр стаў яшчэ адной краінай, якая вызваліла з турмаў частку вязьняў у сувязі з эпідэміяй хваробы Covid-19, выкліканай новым каранавірусам.
У сваім артыкуле ў Washington Post заснавальнік кампаніі Microsoft і сустаршыня Фонду Біла і Мэлінды Гейтсаў прапануе навукова абгрунтаваныя рашэньні, якія дапамогуць выратаваць жыцьці і вярнуць ЗША да працы.
МЗС Беларусі просіць Літву перадаць дакладныя зьвесткі пра нейкія «пэўныя ачагі на беларускай тэрыторыі і выпадкі сьмерці, якія зафіксаваныя», калі такія зьвесткі існуюць на самай справе.
У пэрыяд з 2007 па 2018 год Беларусь толькі тройчы купляла ўзбраеньне ва Ўкраіне.
Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка з усіх магчымых варыянтаў прыняцьця рашэньняў выбірае чамусьці вельмі сумнеўныя, калі не сказаць — найгоршыя.
Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 31 сакавіка 2020 году № 185 увялі часовую забарону на вываз за межы Беларусі грэцкіх крупаў, цыбулі-сеянкі, цыбулі рэпчатай і часнаку.
Цяперашняя прэс-сакратарка Мінабароны Натальля Гаўрусік заявіла, што Макарава вызвалілі ад пасады «ў сувязі з дасягненьнем гранiчнага ўзросту знаходжаньня на дзяржаўнай службе».
Сярод прычынаў такога рашэньня ў прэс-службе называюць у тым ліку і эпідэміялягічную сытуацыю ў краіне.
Эўрапейская служба вонкавых сувязяў (EEAS) выпусьціла кароткую ацэнку рыторыкі і дэзынфармацыі вакол COVID-19, якія распаўсюджваюцца па ўсім сьвеце з патэнцыйна шкоднымі наступствамі для грамадзкай сыстэмы аховы здароўя і эфэктыўнай камунікацыі падчас крызісу.
Літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа лічыць, што давяраць афіцыйнай інфармацыі Беларусі аб каранавірусе нельга, сытуацыя там значна горшая, паведамляе «Інтэрфакс».
«Што тычыцца вось такой вось лабавой атакі на карупцыю, вы атрымаеце самую рэальную падтрымку. Гэта я вам абяцаю», — казаў Лукашэнка ў 2015 годзе пра Сацука.
У той час, як Злучаныя Штаты працягваюць барацьбу з пандэміяй каранавірусу, прэзыдэнт Дональд Трамп адзначыў, што многія замежныя дзяржавы, у тым ліку Кітай і Расея, дапамагаюць Амэрыцы.
Ці мяняецца тон заяваў Лукашэнкі і паведамленьняў афіцыйных СМІ адносна пандэміі каранавірусу? Якія межы хаваньня інфармацыі ў сучасным беларускім грамадзтве? Ці адмяняе пандэмія палітычную барацьбу?
Парлямэнт Вугоршчыны прагаласаваў 137 галасамі супраць 53, за задавальненьне патрабаваньня ўраду аб увядзеньні кіраваньня дэкрэтамі падчас надзвычайнай сытуацыі з каранавірусам.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў 31 сакавіка, што яго ўрад вырашыў увесьці далейшыя абмежаваньні публічнага жыцьця ў краіне, каб абмежаваць колькасьць заражэньняў каранавірусам.
Чаму Лукашэнка адмаўляе пагрозу каранавірусу? У якой ступені беларускія ўлады скажаюць статыстыку пандэміі, да якіх межаў яе можна хаваць? Наколькі імавернае яго адхіленьне ад улады чальцамі беларускага «палітбюро» у выпадку рэзкага пагаршэньня эпідэміялягічнай сытуацыі ў краіне?
Улады Туркмэністану забаранілі выкарыстоўваць слова «каранавірус». Яно не ўжываецца ня толькі ў дзяржаўных СМІ ў гэтай краіне, але і адсутнічае ў інфармацыйных мэдыцынскіх брашурах, якія распаўсюджваюцца ў школах і паліклініках.
У аўторак некалькі дзясяткаў аўтамабіляў заблякавалі плошчу Трох Крыжоў у цэнтры Варшавы. Гэтай акцыяй польскія прадпрымальнікі хацелі зьвярнуць увагу ўладаў на недастатковую, на іх думку, падтрымку з боку дзяржавы ў часе пандэміі.
На сустрэчы са старшынёй Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай 31 сакавіка Аляксандар Лукашэнка распавёў, што не зьяўляецца прыхільнікам самаізаляцыі людзей падчас пандэміі каранавірусу.
31 сакавіка ў Менску працягваецца падрыхтоўка да сьвяткаваньня Дня Перамогі — рабочыя пачалі ўзводзіць трыбуны да параду 9 траўня.
Беларусь запросіць спэцыялістаў Сусьветнай арганізацыі здароўя для ацэнкі аховы здароўя ў краіне, заявіла журналістам 31 сакавіка старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава.
Усясьветна вядомы амэрыканскі палітоляг Фрэнсіс Фукуяма скрытыкаваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Ён лічыць рэакцыю Трампа на пандэмію COVID-19 няўмелай і запозьненай.
«Жонка здаровая, яна ж з мужам жыла, дачка здаровая. А ён, небарака, ня вытрымаў. Паступіў зь цяжкай пнэўманіяй, на ШВЛ ляжаў, ратавалі яго».
«Наш народ заслугоўвае ведаць праўду. Прасьцей тады вырашаць праблемы, калі ўсе мы ведаем сапраўдны стан рэчаў».
Неадкладна вызваліць галоўнага рэдактара інтэрнэт-выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука і зьняць зь яго ўсе абвінавачаньні заклікала міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў», якая базуецца ў Францыі.
«Пул первого» піша, «пра сьмерць пацыента ў Віцебску таксама прагучала». Але як кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на першую ў Беларусі гібель чалавека з каранавірусам, не паведамляецца.
Камітэт дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства Дзярждумы Расеі ўхваліў папраўкі да законапраекту пра крымінальны перасьлед парушальнікаў карантыну.
«Гэтая значная зламысная дзейнасьць у кібэрпрасторы па-ранейшаму зьяўляецца сурʼёзнай пагрозай нацыянальнай бясьпецы ЗША, замежнай палітыцы і эканоміцы».
Загрузіць яшчэ