Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Філіпінаў загадаў «страляць насьмерць» у носьбітаў каранавірусу, калі яны будуць супраціўляцца


Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ сярод вайскоўцаў, 2017

Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ заявіў, што загадвае паліцыі і арміі «страляць насьмерць» у заражаных каранавірусам, калі тыя будуць супраціўляцца і пагражаць жыцьцям сілавікоў.

«Мой загад паліцыі і арміі: калі ёсьць нейкія праблемы і калі здарыцца так, што яны ўчыняць супраціў і вашы жыцьці будуць ў небясьпецы — страляйце на паразу, насьмерць. Гэта зразумела? Насьмерць», — сказаў Дутэртэ, выступаючы з тэлезваротам да нацыі.

Ён растлумачыў, што гэта тычыцца і тых, хто быў адпраўлены ў карантын, але не жадае яго выконваць.

У прэс-службе прэзыдэнта заявілі, што ў прамове палітыка былі скарыстаныя «гіпэрбалы», каб прыцягнуць увагу людзей да таго, што ён кажа. А кіраўнік нацыянальнай паліцыі сказаў, што прэзыдэнт у сваёй прамове «прадэманстраваў сур’ёзнасьць сваіх словаў у тым, што тычыцца грамадзкага парадку», і запэўніў, што сілавікі ні ў кога страляць ня будуць.

На гэты момант, паводле афіцыйных дадзеных, на Філіпінах памерлі ад каранавірусу 96 чалавек, афіцыйна пацьверджаныя больш за 2 300 выпадкаў заражэньня. Але гэтая статыстыка можа быць няпоўнай празь недастатковую колькасьць тэстаў. Кожны дзень у краіне колькасьць хворых павялічваецца на сотні.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG