«Гуцэрыева пачалі цкаваць», — Лукашэнка апісаў пажаданую схему паставак нафты з Расеі і іншых краін

Міхаіл Гуцэрыеў, архіўнае фота
Міхаіл Гуцэрыеў, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 2 красавіка ў інтэрвію тэлекампаніі «Мир» разважаў пра «роўныя ўмовы» беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў у так званай «саюзнай дзяржаве» і згадаў пажаданую схему паставак нафты ў Беларусь.

«Нібы па нафце дамовіліся, — цытуе Лукашэнку «СБ. Беларусь сегодня». — Мы альтэрнатыўныя прапрацоўваем крыніцы, спрабуем з Балтыкі і Чорнага мора, як я казаў 30% на 30% і 40% у Расеі.

Мы купляем, дапусьцім, 1,5 мільёна тонаў нафты ў Расеі. Яны заўсёды настойвалі: маўляў, ідзіце з кампаніямі дамаўляйцеся і пастаўляйце. Адзін Гуцэрыеў пастаўляў нам нафту. Што яны зрабілі цяпер, калі смажаны певень дзюбнуў? Не, зараз мы будзем вызначаць, якія кампаніі вам будуць пастаўляць нафту.

Гуцэрыеў мне патэлефанаваў, сказаў: Аляксандр Рыгоравіч, не спрачайцеся, калі ўжо так, я згодны. Але ў нас жа сумленьне ёсьць. Ён жа адзін працаваў, на страх і рызыку. Дзьве крымінальныя справы за гэты час супраць яго там распачалі. Я наўпрост з Пуціным вымушаны быў размаўляць на гэтую тэму. Яго пачалі цкаваць. Цяпер яго выкінулі і кажуць: не, будуць пастаўляць „Лукойл“, „Роснефть“, „Сургутнефтегаз“ і іншыя.

Мы тут вызначаць будзем. Дазвольце, вы, рыначнікі, заўсёды нас штурхалі зь імі дамаўляцца. Чаму вы павінны вызначаць? Мы грошы плацім, мы правядзем тэндэр. Не. Каго там, у Мінэканомікі Расеі вызначаць, тыя і будуць пастаўляць. Гэта што, нармальна?»

​
XS
SM
MD
LG