Нафтаперапрацоўчы завод каля Мазыра на адгалінаваньні нафтапроваду «Дружба», ілюстрацыйнае фота
Беларусь прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў ад 1 студзеня 2020 году праз адсутнасьць паставак нафты з Расеі, піша Interfax.by са спасылкай на супрацоўніка прэс-службы «Белнафтахіму».
«Экспарт нафтапрадуктаў часова прыпынілі ад 1 студзеня 2019 году. Гаворка ідзе менавіта пра часовае прыпыненьне экспарту», – сказаў супрацоўнік «Белнафтахіму».
Кантэкст:
1 студзеня Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам праз Беларусь у Эўропу.
Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
31 сьнежня Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
Менск і Масква не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт -- 2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году.