Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея практычна не атрымлівае даходаў ад продажу нафты


Цана расейскага гатунку нафты Urals з пастаўкай у Паўночна-Заходнюю Эўропу (Ратэрдам) па стане на 1 красавіка склаў $ 10,54 за барэль, усталяваўшы новы антырэкорд.

Гэта мінімальны ўзровень з сакавіка 1999 года, — паведаміла агенцтва Argus, якое займаецца маніторынгам нафтавых цэнаў у сьвеце. Кошт партый Urals з пастаўкай у Міжземнамор’е таксама ўпаў да мінімальнай сумы зь вясны 1999 года — да $ 12,79 за барэль.

У 1999 годзе, на фоне коштаў на расейскую нафту на ўзроўні $ 10 за барэль расейскі ўрад быў вымушаны абвясьціць дэфолт.

Ужо пры цане Urals у $ 15 за барэль расейскі фэдэральны бюджэт рэзка губляе нафтагазавыя даходы: экспартная пошліна на нафту абнуляецца, а ПЗКВ (падатак на здабычу карысных выкапняў, які плацяць усе нафтаздабытчыкі) падае ў некалькі разоў, — нагадвае РБК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG