Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белнафтахім» праз пастаўкі бруднай нафты з РФ зьнізіў экспарт прадукцыі на $ 800 млн


Сытуацыя з пастаўкамі ў Беларусь няякаснай нафты з РФ прывяла да зьніжэння экспарту прадукцыі прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім» на 800 млн даляраў. Пра гэта заявіў у нядзелю ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты.

«Праз аб’ектыўны фактар, фактар бруднай нафты, мы існавалі ў рэжыме пэўных абмежаваньняў паставак. Калі мы паглядзім экспартную статыстыку, то па „Белнафтахіме“ гэта мінус 800 млн даляраў у параўнаньні зь мінулым годам», — адзначыў кіраўнік Міністэрства эканомікі.

У сярэдзіне красавіка беларускі канцэрн «Белнафтахім» паведаміў аб рэзкім пагаршэньні якасьці нафты, якая паступае з Расеі праз нафтаправод «Дружба», у выніку шэраг краінаў спынілі прымаць і перапрацоўваць расейскую нафту.

Крыніца забруджаньня экспартнай нафты была знойдзеная на ўчастку Самара — Унеча. У «Транснефти» заявілі, што забруджаньне сыравіны ў трубаправодзе было наўмысным. У Сьледчым камітэце РФ адзначалі, што брудная нафта была загружаная ў нафтаправод для ўтойваньня крадзяжоў сыравіны.

Пастаўкі кандыцыйнай нафты на тэрыторыю Беларусі аднавіліся ў пачатку траўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG