Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія гатовая транспартаваць нафту ў Беларусь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прадпрыемствы Латвіі, у тым ліку марскія порты і чыгунка, гатовыя прадставіць Беларусі паслугі перагрузкі, захаваньня і транспартаваньня нафты, паведаміла ТАСС прадстаўніца Міністэрства транспарту Латвіі Івэта Канцэна.

Прадстаўніца міністэрства адзначыла, што «пытаньні дадзенай супрацы раней абмяркоўваліся зь беларускім бокам».

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з 1 студзеня. Масква і Менск дагэтуль не дамовіліся па ключавых пытаньнях адносна цаны на нафту, тарыфу на транзыт праз тэрыторыю Беларусі, а таксама аб кампэнсацыі за пагаршэньне эканомікі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах пасьля так званага падатковага манэўру ў Расеі.

Беларускія НПЗ пакуль працуюць на леташніх запасах, аб’ёму якіх хопіць прыкладна на 20 дзён працы.

Аляксандар Лукашэнка яшчэ 31 сьнежня даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і задзейнічаць альтэрнатыўныя пастаўкі па магістральным нафраправодзе «Дружба». Але пра канкрэтныя дамовы не паведамлялася.

Падобнае даручэньне — адкрыць альтэрнатыўную пастаўку нафты праз прыбалтыйскія парты — ён даваў і год таму. Тады экспэрты адзначалі, што альтэрнатыўныя пастаўкі можна ладзіць ня толькі праз балтыйскія парты, але і праз украінскую Адэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG