Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падоўжылі санкцыі супраць Расеі за кібэратакі


©Shutterstock
©Shutterstock

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп падоўжыў да 1 красавіка 2021 году дзеяньне санкцый супраць Расеі, уведзеных за кібэратакі супраць ЗША. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай 30 сакавіка на сайце адміністрацыі ЗША.

Указ, упершыню ўхвалены папярэднім прэзыдэнтам Баракам Абамам, прадугледжвае абмежаваньне ў дачыненьні да краін, якія ўяўляюць пагрозу ЗША ў кібэрпрасторы.

«Гэтая значная зламысная дзейнасьць у кібэрпрасторы па-ранейшаму зьяўляецца сурʼёзнай пагрозай нацыянальнай бясьпецы ЗША, замежнай палітыцы і эканоміцы», — гаворыцца ў дакумэнце.

Рашэньне дазваляе казначэйству ўводзіць санкцыі супраць асобаў, якія ладзяць кібэратакі супраць ЗША, у прыватнасьці блякаваньне рахункаў і любых актываў падсанкцыйных асобаў у краіне.

«Я працягваю на адзін год надзвычайнае становішча, уведзенае ўказам ад 1 красавіка 2015 году», — адзначыў прэзыдэнт ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG