Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт G-20 прайшоў празь відэасувязь. Пуцін прасіў замарозіць санкцыі


Уладзімір Пуцін падчас візыту ў маскоўскую лякарню, дзе трымаюць хворых на COVID-19, 24 сакавіка
Уладзімір Пуцін падчас візыту ў маскоўскую лякарню, дзе трымаюць хворых на COVID-19, 24 сакавіка

На нарадзе лідэраў краінаў «Вялікай дваццаткі», якая прайшла 26 сакавіка ў фармаце відэаканфэрэнцыі і прысьвячалася барацьбе з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі, кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін прапанаваў адмовіцца ад міжнародных санкцыяў дзеля ўзаемных паставак мэдыкамэнтаў, харчаваньня, абсталяваньня і тэхналёгіяў.

«У ідэале мы павінны ўвесьці мараторый, салідарны мараторый на абмежаваньні ў дачыненьні да тавараў першай неабходнасьці, а таксама на фінансавыя транзакцыі для іх куплі», — заявіў Пуцін.

З 2014 году ў Расеі дзейнічаюць так званыя контрасанкцыі, якія прадугледжваюць забарону на пастаўкі, у прыватнасьці прадуктаў харчаваньня, з краін, якія раней увялі санкцыі супраць Расеі ў сувязі з анэксіяй Крыму і ўзброеным канфліктам на Данбасе.

Пуцін заклікаў таксама рэарганізаваць міжнародныя інстытуты для больш эфэктыўнай барацьбы з крызісам. Пра канкрэтныя ідэі ён не казаў.

Паводле прэс-сакратара Крамлю Дзьмітрыя Пяскова, падчас двухбаковай размовы Пуціна і прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона тэма адмены санкцыяў не падымалася.

Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба раней выказваў асьцярогі, што Расея можа скарыстацца пандэміяй, каб паспрабаваць дамагчыся ад краінаў Эўразьвязу паслабленьня або зьняцьця санкцыяў з «гуманітарных меркаваньняў».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG