Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай з 28 сакавіка прыпыніць уезд іншаземцаў зь дзейнымі візамі


Падмацунак у парку ў кітайскім горадзе Наньцзін, 24 сакавіка 2020
Падмацунак у парку ў кітайскім горадзе Наньцзін, 24 сакавіка 2020

МЗС Кітаю 26 сакавіка абвясьціў аб увядзеньні часовай забароны на ўезд у краіну іншаземцам зь дзейнымі візамі або зь відам на жыхарства з прычыны пандэміі каранавірусу. Забарона ўступае ў сілу 28 сакавіка.

«Прыпыненьне — гэта часовы захад, які Кітай вымушаны прыняць у сьвятле сытуацыі, зьвязанай з успышкай каранавірусу, і досьведам іншых краінаў», — цытуе кітайскую заяву «Інтэрфакс».

На мінулым тыдні ў Кітаі некалькі дзён запар не выяўлялі новых выпадкаў заражэньня ўнутры краіны, у той час як за кошт уездаў з-за мяжы колькасьць хворых на COVID-19 працягвала расьці.

За ўвесь час эпідэміі ў Кітаі было зарэгістравана больш за 81 тысячы выпадкаў заражэньня каранавірусам. У сьвеце, паводле падлікаў Унівэрсытэту Джона Гопкінса, захварэлі ўжо больш за 495 тысяч чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG