Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнілі з пасады прэс-сакратара Міністэрства абароны Макарава


Уладзімер Макараў, архіўнае фота
Уладзімер Макараў, архіўнае фота

Былы начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Уладзімер Макараў пацьвердзіў «Нашай ніве», што пакінуў пасаду 31 сакавіка.

Макараў, які выконваў функцыю прэс-сакратара Мінабароны, сьцьвярджае, што «перайшоў на больш высокую пасаду».

На якую, не ўдакладняецца. Афіцыйнага паведамленьня пра звальненьне не было, а цяперашняя прэс-сакратарка Мінабароны Натальля Гаўрусік заявіла, што Макарава вызвалілі ад пасады «ў сувязі з дасягненьнем гранічнага ўзросту знаходжаньня на дзяржслужбе».

«Наша ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы сьцьвярджае, што Макараў будзе працаваць журналістам у часопісе «ВПК. Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG