У Палаце прадстаўнікоў заявілі, што сытуацыя з каранавірусам у Беларусі пад кантролем

Уладзімер Андрэйчанка
Уладзімер Андрэйчанка

Сытуацыя з каранавірусам у Беларусі знаходзіцца пад кантролем, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімер Андрэйчанка на адкрыцьці сэсіі.

«Своечасовае прыняцьце дзяржавай дакладных прэвэнтыўных захадаў дазволіла ўзяць сітуацыю пад кантроль. Вельмі важна, што грамадзяне з разуменьнем ставяцца да таго, што адбываецца, захоўваюць спакой і вытрымку, але самай глыбокай удзячнасьці заслугоўваюць нашы лекары за прафэсіяналізм, мужнасьць і самаадданасьць, якую яны праяўляюць, выконваючы сваю высакародную місію», — сказаў Уладзімер Андрэйчанка, якога цытуе БелТА.

​
XS
SM
MD
LG