Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларускі кіраўнік ацэньвае сытуацыю з пэўнай бравадай» — прэзыдэнт Літвы не давярае афіцыйнай інфармацыі Беларусі


Літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа.
Літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа.

Літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа лічыць, што давяраць афіцыйнай інфармацыі Беларусі аб каранавірусе нельга, сытуацыя там значна горшая, паведамляе Інтэрфакс.

«Мы ня можам давяраць гэтай інфармацыі, якую атрымліваем афіцыйна зь Беларусі, паколькі я лічу, што беларускі кіраўнік ацэньвае сытуацыю з пэўнай бравадай», — заявіў у сераду журналістам кіраўнік Літвы.

«Цалкам магчыма, што сапраўдная статыстыка значна горшая, паколькі мы ведаем пра пэўныя асяродкі на беларускай тэрыторыі і выпадкі сьмерці, якія фіксуюцца», — сказаў ён.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пра тое, што вырашэньне крызісу з каранавірусам у Беларусі не зьяўляецца эфэктыўным, напярэдадні ў Сойме заяўляў і міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус. Ён таксама сказаў, што разглядаецца магчымасьць абмежаваць авіярэйсы зь Менску ў Вільню.


Паводле прэзыдэнта Літвы, варта абмежаваць кантакты з краінай, якая не кантралюе сытуацыі, калі рызыка сапраўды адчувальная.

«Я лічу, што заўвага спадара Лінкявічуса своечасовая, і калі гэтая рызыка сапраўды адчувальная, мы павінны абмежаваць любыя кантакты з краінай, якая ў такі момант трохі занадта расслаблена ацэньвае ўспышку каранавірусу і магчыма, што ў сувязі з гэтым яе чакаюць цяжкія наступствы», — падкрэсьліў Наўседа.

Паміж Вільняй і Менскам усё яшчэ ажыцьцяўляюцца рэгулярныя рэйсы авіякампаніі «Белавія».

Беларусь застаецца адзінай дзяржавай рэгіёну, якая не закрыла свае межы ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG