«Няма крытычнай сытуацыі». Футбольная фэдэрацыя не зьбіраецца спыняць чэмпіянат Беларусі 

Кіраўнік Беларускай фэдэрацыі футболу Ўладзімер Базанаў
Кіраўнік Беларускай фэдэрацыі футболу Ўладзімер Базанаў

Старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Ўладзімер Базанаў перакананы, што ў Беларусі няма крытычнай сытуацыі з распаўсюдам каранавірусу, а значыць, нацыянальнае першынства будзе працягвацца.

Пра гэта функцыянэр завіў у эфіры праграмы «Спорт-кадар» на канале «Беларусь 5».

«Да другога туру закупілі 500 літраў антысэптыку, разьвезьлі па стадыёнах. Самае галоўнае, каб людзі самі разумелі: мылі рукі, часьцей антысэптыкам карысталіся, ня чхалі, хворымі ня шлі на стадыён».

31 сакавіка ў Беларусі зафіксаваны першы сьмяротны выпадак ад каранавірусу — у Віцебску памёр 75-гадовы артыст драмтэатру імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч.

Тым ня менш Базанаў настойвае, што футбольны турнір будзе спынены толькі ў крытычнай сытуацыі, але пакуль на гэта нічога не паказвае. Па яго словах, на фэдэрацыю ня ціснуць ні ФІФА, ні УЭФА, рашэньні аб працягу гульняў прымаюцца ў Менску.

Трэці тур чэмпіянату Беларусі заплянаваны на 3–5 красавіка.

​
XS
SM
MD
LG