Асацыяцыі па абароне правоў работніц і работнікаў сфэры сэксуальных паслуг зьвярнуліся да прэзыдэнта Францыі з просьбай аб дапамозе.
Як мяняюцца камунікацыі і мэдыя ў эпоху пандэміі? Ці сталі «каралі інтэрнэту» адзінымі лідэрамі апазыцыі? За ці супраць карантыну, за ці супраць Лукашэнкі – ці супадаюць цяпер гэтыя падзелы грамадзтва?
У прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана, шпіталізаванага з каранавіруснай інфэкцыяй, не дыягнаставаная пнэўманія і ён не падключаны да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Пра гэта днём у аўторак заявіў прэсавы сакратар Джонсана.
На 7 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 861 выпадак каранавірусу, новых сьмерцяў за мінулы дзень не зафіксавалі.
Адносна мінулага году колькасьць летальных выпадкаў ад пнэўманіяў зьменшылася на 9%, сьцьвярджае Лукашэнка. Паводле Мінздароўя, нават на 16%.
Указ прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб здабычы выкапняў на Месяцы ў дзяржаўнай карпарацыі Раскосмас назвалі агрэсіўным плянам «для фактычнага захопу тэрыторый іншых плянэт» і спробай «экспрапрыяцыі касьмічнай прасторы».
«Цягам сутак нікога ня будзе на вуліцы, я вам гэта гарантую. Вы лічыце, што гэта мэтад барацьбы? Я лічу, не».
68-гадовая жыхарка Полацку Лідзія Мацьвеева памерла 2 красавіка ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі. Пасьля сьмерці сям’я даведалася, што ў яе быў каранавірус. Сын упэўнены, што заразілася яна ў шпіталі.
«Так, прырост у нас назіраецца. Дзякуй Богу, што не лявінападобны. І гэта трэба ўтрымаць».
«Падкрэсьліваю: гэта галоўнае. Эканоміка, а значыць жыцьцё людзей, ня толькі сёньня, але і ў пэрспэктыве, — пытаньне нумар адзін. Усё павінна быць падпарадкавана гэтаму пытаньню».
Рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук ня мае намеру радыкальна мяняць курс свайго інтэрнэт-рэсурсу і адмаўляцца ад антыкарупцыйных расьсьледаваньняў, хоць і прызнае, што «трэба зрабіць паўзу і агледзецца, ацаніць рызыкі, а ўжо тады вырашаць».
Позна ўвечары 6 красавіка польскія заканадаўцы пасьля паўторнага галасаваньня ўхвалілі прапанову партыі «Права і справядлівасьць» (PiS) аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў 10 траўня пры дапамозе пошты.
Мы сабралі для вас галоўныя навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 6 красавіка.
Ягоныя абавязкі будзе выконваць міністар замежных спраў Дамінік Рааб
У панядзелак польскія заканадаўцы адхілілі прапанову партыі «Права і справядлівасьць» (PiS) аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў 10 траўня па пошце, перадае агенцтва Reuters.
Кіраўнік Чачні адмовіўся адкрыць межы для людзей зь іншых рэгіёнаў Расеі на патрабаваньне расейскага прэмʼер-міністра Міхаіла Мішусьціна.
Японія аб’явіць надзвычайнае становішча ў Токіё і яшчэ шасьці прэфэктурах ужо ў аўторак у сувязі каранавірусам. Пра гэта паведаміў прэмʼер-міністар краіны Сіндза Абэ.
Фэдэральная падатковая служба Расеі па распараджэньні Міністэрства юстыцыі Расеі афіцыйна зарэгістравала палітычную Партыю прамой дэмакратыі, якую заснаваў і ўзначаліў адзін са стваральнікаў гульні World of Tanks Вячаслаў Макараў.
Беларуская антыядзерная кампанія 6 красавіка выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады адмяніць запланяваны на 2020 год пуск АЭС у сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Былы губэрнатар Род-Айлэнда і экс-сэнатар Лінкальн Чэйфі адмовіўся ад барацьбы за пасаду прэзыдэнта ў якасьці кандыдата ад Лібэртарыянскай партыі.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра тое, як рэагаваць на эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі і ці варта скасаваць парад 9 траўня і футбольны чэмпіянат.
Леа Варадкар зарэгістраваўся лекарам. Раз на тыдзень ён будзе дапамагаць мэдыкам змагацца з пандэміяй каранавірусу.
Гэтыя меры закрануць ня толькі лекараў, але «і мэдсясьцёр, і іншы пэрсанал, задзейнічаны ў гэтым працэсе».
Джонсан шпіталізаваны для плянавых тэстаў і мае застацца ў лякарні Сэнт-Томас у Лёндане толькі на адну ноч.
Мы сабралі для вас галоўныя навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 5 красавіка.
Эпідэміёлягі лічаць, што лічбы інфікаваных і памерлых ад COVID-19 могуць не адлюстроўваць рэальнасьці, у першую чаргу праз досыць нізкі ўзровень тэставаньня. Яшчэ адна прычына – некаторыя ўрады наўмысна скажаюць статыстыку і недаацэньваюць сур'ёзнасьць праблемы ў сваіх краінах.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты могуць ўвесьці мыта на імпарт сырой нафты для таго, каб абараніць амэрыканскую нафтавую галіну ад рэзкага абвалу цэн на сусьветным рынку.
Папа Францішак, які піша агенцтва Reuters, адзначаў сюррэалістычную Вербную нядзелю ў пустой базыліцы Сьвятога Пятра ў Рыме. Гэтак незвычайна ў католікаў пачаўся Вялікі тыдзень.
Старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрсула фон дэр Ляен лічыць, што Эўразьвязу для пераадоленьня наступстваў пандэміі каранавіруснай інфэкцыі будзе неабходны новы «плян Маршала».
У Беларусі арганізатараў масавых мерапрыемстваў абавязалі заключаць дамовы зь міліцыяй, хуткай дапамогай і службамі ЖКГ да атрыманьня дазволу на іх правядзеньне ад выканкамаў.
Ці абураюць людзей выказваньні Лукашэнкі пра вагу памерлага ад вірусу і ягонае замілаваньне козачкамі? Ці страціў ён сувязь з рэальнасьцю? Ці сапраўды Беларусь падчас эпідэміі «не такая, як усе»? Як зьвязаныя пандэмія і выбарчая кампанія?
Рэйтынг падтрымкі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа павысіўся, нягледзячы на жорсткую крытыку яго паводзінаў падчас пандэміі. Пра гэта паведамляе брытанская Financial Times
Сын Уладзімера Сідарава, вайсковага пэнсіянэра, які памёр у Віцебску 2 красавіка, адказаў на камэнтары з нагоды сьмерці яго бацькі кіраўніка вобласьці Мікалая Шарстнёва і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Ліст Андрэя Сідарава апублікаваў партал TUT.BY
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі «пасьпяхова» загрузіла ў расейскі банк дадзеных больш за 90 тысяч запісаў пра сваіх грамадзянаў, якім абмежаваны выезд за мяжу.
У Францыі праз эпідэмію каранавірусу з турмаў вызвалілі больш як 6 тысяч чалавек.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што для запавольваньня распаўсюду каранавірусу амэрыканцам рэкамэндавана насіць мэдычныя маскі, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Цяпер людзям замест асабістага прыёму прапануюць запісвацца на тэлефонны прыём.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 3 красавіка.
Паводле дадзеных крыніцы ў сьледчых органах, на якую спасылаецца агенцтва ТАСС, гаворка ідзе пра публікацыі ў сацсетцы «Укантакце» аб заражэньні каранавіруснай інфэкцыяй ў адной з паліклінік Курортнага раёну Пецярбургу.
Падчас наведваньня Смалявіцкага раёну 3 красавіка Аляксандар Лукашэнка распавёў, што аддушынай для яго ў гэты час стала наведваньне асабістага падворку і сказаў, што гэта найлепшы лек ад каранавірусу.
Прэзыдэнт Пэру Мартын Віскара абвясьціў, што праз эпідэмію каранавірусу жыхары краіны з 3 красавіка абавязаны выходзіць на вуліцы ў розныя дні ў залежнасьці ад свайго полу.
Даручэньне прагучала якраз у той дзень, калі цэны на нафту пайшлі ўгару.
Палітыкі кіроўнай Лібэральна-дэмакратычнай партыі Японіі ўзгаднілі новыя захады стымуляваньня эканомікі ў краіне. Кожная хатняя гаспадарка, якая пацярпела ў пэўнай ступені ад пандэміі каранавірусу, павінна атрымаць 300 тысяч енаў ($2800).
«Захварэў — схадзі на вуліцу». Аляксандар Лукашэнка заклікае беларусаў не панікаваць з прычыны каранавірусу. Пра гэта ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён.
У Азэрбайджане з 5 красавіка становіцца больш жорсткім рэжым карантыну праз каранавірус. Выходзіць на вуліцу можна будзе толькі пасьля адпраўкі SMS-паведамленьня з мэтай выхаду.
Аляксандар Лукашэнка даручыў падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы бізнэсу падчас пандэміі каранавірусу. Пра гэта ён заявіў 3 красавіка ў Смалявіцкім раёне, адказваючы на пытаньні журналістаў, піша БелТА.
Школьныя канікулы, хутчэй за ўсё, падоўжаць на тыдзень, заявіў Аляксандар Лукашэнка 3 красавіка ў Смалявіцкім раёне, адказваючы на пытаньні журналістаў, паведамляе БелТА.
Пакет дапамогі эканоміцы на суму 3 мільярды эўра прыняў парлямэнт у Любляне. Прэм’ер Славеніі Янэз Янша абяцаў у наступныя тыдні прадставіць яшчэ ня менш за дзьве праграмы дапамогі.
У сталіцы Чэхіі Празе 3 сакавіка дэмантавалі помнік савецкаму маршалу Івану Коневу. Рашэньне аб дэмантажы было прынятае летась радай гарадзкога раёну Прага-6.
Загрузіць яшчэ