Прэм'ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу і ягоны былы супернік па выбарах Бэні Ганц, прыйшлі да згоды аб сумесным фармаваньні ўраду.
Міністэрства абароны Расеі адправіла назад у свае часткі вайскоўцаў, якія рыхтаваліся да мерапрыемстваў у гонар 75-гадовай гадавіны перамогі на падмаскоўным палігоне Алабіна. Усе ўдзельнікі рэпэтыцый адправяцца на карантын, паведамляе ТАСС.
Як зьвярнуць увагу на палітыку, калі ўсе сочаць за тым, як разьвіваецца эпідэмія каранавірусу? Ці варта патрабаваць пераносу выбараў і як у іх удзельнічаць? Пра гэта Свабода распытала ўдзельнікаў праймэрыз.
У сталіцы рэспублікі Паўночная Асэтыя, Уладзікаўказе, некалькі соцень чалавек у панядзелак выйшлі на «народны сход» — ня ўзгодненую з уладамі акцыю пратэсту.
Кіраўніцтва вірусалягічнага навукова-дасьледчага інстытута ў кітайскім горадзе Ухань катэгарычна адпрэчыла здагадкі пра тое, што гэтая лябараторыя магла быць якім-небудзь чынам датычная да распаўсюджваньня новага каранавірусу, што стала прычынай пандэміі.
Міністэрства абароны Беларусі адказала на пэтыцыю, у якой беларусы патрабавалі адмяніць вайсковы парад, заплянаваны на 9 траўня ў Менску. Як вынікае з адказу, парад і рэпэтыцыі адмяняць не зьбіраюцца.
Разам зь вяшчаньнем і паліграфіяй ліцэнзаваць хочуць адвакацкую, банкаўскую, вэтэрынарную дзейнасьць, казіно, рыэлтарскія паслугі і іншае.
Эўгеніюш Шпакоўскі, дырэктар беластоцкага цэнтру Польскай тэлевізіі, назваў паведамленьні аб магчымым спыненьні штотыднёвай беларускай тэлеперадачы фэйкавымі.
Урады некалькіх эўрапейскіх краін пачалі паступова здымаць абмежаваньні на фоне эканамічнага і сацыяльнага ціску.
У Гішпаніі разгарэўся скандал у сувязі з падазрэньнямі, што ва ўмовах надзвычайнага становішча, абвешчанага з прычыны каранавірусу, урад спрабуе абмежаваць свабоду слова, паведамляе «Нямецкая хваля».
Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару прыняў удзел у дэманстрацыі ў сталіцы краіны Бразыліа супраць абмежавальных мер, якія ўведзеныя з прычыны каранавіруса. Усяго ў акцыі ўдзельнічалі каля 600 чалавек, паведамляе ў панядзелак, 20 красавіка, AFP.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман лічыць, што абмежаваньні на паездкі грамадзян за мяжу, якія дзейнічаюць у краіне, павінны працягвацца год.
У інтэрвію стаўпецкай газэце «Прамень» галоўная доктарка цэнтральнай раённай лякарні Сьвятлана Глебка заклікала ўсіх жыхароў рэгіёну рабіць асабістыя захады для прафіляктыкі каранавіруснай інфэкцыі.
І агучыў новае ратаваньне ад каранавірусу: ультрафіялет. WHO сьцьвярджае, што гэта ня сродак.
Расея бясплатна перадала Ўзбэкістану тэставыя сыстэмы для дыягностыкі каранавіруснай інфэкцыі COVID-19, заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра рашэньне аднавіць заняткі ў беларускіх школах, нягледзячы на эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі.
Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня ў Вялікдзень храму ў Смалявіцкім раёне запэўніў, што маючыя адбыцца ў Беларусі прэзыдэнцкія выбары пройдуць «абсалютна сумленна і прыстойна».
У Беларусі выбралі правільную тактыку барацьбы з каранавірусом, заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня на Вялікдзень Сьвята-Благавешчанскага Лядзенскага храму ў Смалявіцкім раёне.
Што маюць краіны, якія найлепш змагаюцца з каранавірусам? Жаночае лідэрства. Так лічыць аглядальніца Forbes Авіва Вітэнбэрг-Кокс, паводле якой лідэркі Ісьляндыі, Фінляндыі, Даніі, Тайваню, Новай Зэляндыі, Нарвэгіі і Нямеччыны паказваюць прывабны альтэрнатыўны спосаб кіраваньня ў часы пандэміі.
Калі дынаміка распаўсюду захворваньня і паказьнік сьмяротнасьці захаваюцца, да 9 траўня ў Беларусі будуць сотні тысячаў хворых і тысячы памерлых.
Былы галоўны санітарны ўрач Расеі, дэпутат Дзярждумы Генадзь Анішчанка і Расспажыўнагляд адказалі на крытыку Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што расейскія тэст-сыстэмы на COVID-19 нібыта часта даюць памылковыя вынікі.
На раніцу 18 красавіка стала вядома пра мінімум тры затрыманьні ўдзельнікаў пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасьці: Аляксандра Кабанава, Дзьмітрыя Бекалюка і Зьмітра Андрасюка.
Падзеньне валавога ўнутранага прадукту Беларусі сёлета на 6%, якое прагназуе МВФ, — гэта сацыяльна-эканамічны шок, сувымерны толькі з тым, які краіна перажыла на пачатку 90-х. Тады палітычным вынікам падобнага шоку стаў прыход да ўлады Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Трамп вельмі хацеў бы як мага хутчэй зьняць карантын, але губэрнатары маюць намер рабіць гэта па ўласным меркаваньні. Пра гэта піша карэспандэнт Свабоды ў ЗША Ўладзімір Абарынаў.
Цяпер у выпадку адстаўкі, сьмерці або недзеяздольнасьці прэзыдэнта Рустам Эмамалі зможа заняць пасаду кіраўніка дзяржавы.
Як паведамляе Reuters, ён стане другой акрамя Беларусі краінай у сьвеце, дзе на матчах будзе дазволеная прысутнасьць гледачоў. Футбольны сэзон таксама працягваецца ў Нікарагуа і Таджыкістане, але пры пустых трыбунах.
Эмамалі Рахмон даручыў арганізаваць у краіне «двухгадовую нарыхтоўку харчовых прадуктаў для кожнай сям’і» ды стварыць цяпліцы на прэзыдэнцкіх землях і прысядзібных участках. Пры гэтым афіцыйна ў Таджыкістане не зафіксавана ніводнага выпадку заражэньня каранавірусам.
У Паўднёвай Карэі 15 красавіка прайшлі парлямэнцкія выбары. У іх узялі ўдзел больш за 29 мільёнаў чалавек (66% ад усіх выбарнікаў), што стала самай высокай выбарчай яўкай у краіне за апошнія тры дзесяцігодзьдзі.
Прафэсар Рэдфардзкага ўнівэрсытэту, аўтар кнігі пра Аляксандра Лукашэнку Рыгор Ёфэ тлумачыць, чаму ён падтрымлівае стаўленьне беларускага кіраўніка да каранавірусу, крытыкуе Радыё Свабода і адказвае на пытаньне, ці лічыць ён магчымым “палацавы пераварот” у Беларусі
«Асабліва ў Менску. У нас ужо больш вызвалілася ложкаў, чым мы шпіталізавалі людзей. Самае галоўнае — не дапусцілі ўсплёску».
«Прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя неаднаразова заяўлялі, што няма доказаў стварэньня каранавірусу ў лябараторыі»
Выснова, да якой звычайны, шараговы беларус (зусім не апантаны фанатык «русского мира») — можа прыйсьці: Хай бы ўжо Пуцін прыйшоў, хай бы ўжо нас уратаваў ад сьмерці — ад вірусу і ад голаду
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў, што можа перапыніць працу Кангрэсу з прычыны незацьверджаных кандыдатур на высокія пасады.
Берасьцейскі гарвыканкам у сувязі з эпідэміяй каранавірусу скарэктаваў плян мерапрыемстваў да Дня Перамогі 9 траўня.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў пра перанос параду ў гонар 75-годзьдзя перамогі, паведамляе «Медуза».
«Беларусь па-ранейшаму застаецца моцна залежнай эканамічна ад Расеі, у той жа час паміж імі захоўвалася напружанасьць праз цэны на імпартаваныя энэрганосьбіты і супраціў Беларусі шляху далейшай інтэграцыі, якая магла б пагражаць яе сувэрэнітэту».
«Вам ня трэба ўмешвацца ў працу мясцовых органаў» і «людзі павіны бачыць, што сытуацыя знаходзіцца на кантролі ў кіраўніка краіны, ураду» — з такім наказам зьвярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яе кіраўнік Уладзімер Андрэйчанка.
Максім Ермаловіч паведаміў, што дакладны аб’ём дадатковага фінансаваньня пакуль назваць немагчыма.
«У выпадку неабходнасьці будуць праведзеныя ўдакладненьні ў дзяржаўны бюджэт».
Кіроўная партыя «Права і справядлівасьць» унесла ў Сэйм законапраект паправак у Канстытуцыю Польшчы. Ён прадугледжвае падаўжэньне цяперашняга тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта Анджэя Дуды да сямі гадоў.
Ён заявіў, што на ягонае даручэньне Вярхоўны суд падрыхтаваў паект закону аб амністыі як «акт гуманізму» перад 75-годзьдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На чарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў прысутнічаюць 104 дэпутаты са 110.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель анансавала паступовае паслабленьне карантынных захадаў, уведзеных для стрыманьня пандэміі.
Кіраўнікі Паўночнаатлянтычнага альянсу пры ўдзеле прадстаўнікоў Эўразьвязу акрэсьлілі шляхі дапамогі ўладам саюзных краін, перадае «Голас Амэрыкі».
«Бітва працягваецца, але дадзеныя сьведчаць аб тым, што краіна прайшла пік новых заражэньняў. Хоць мы мусім захоўваць пільнасьць, ясна, што нашая рашучая стратэгія працуе».
Рашэньне аб пераносе параду Перамогі ў сталіцы Расеі з 9 траўня на пазьнейшую дату прынята і будзе агучана ў найбліжэйшыя дні, паведаміла агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі расейскага прэзыдэнта.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі паведаміла, што яе супрацоўнікі ў анэксаваным Крыме затрымалі мясцовых жыхароў, якія нібыта былі агентамі выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны і займаліся падрыхтоўкай дывэрсій і тэрактаў.
Тэлеканал АНТ выпусьціў відэаролікі «Паніка горш, чым каранавірус!» і «Каранавірус. Любіце бабулю на адлегласьці!», якія выклікалі багата нэгатыўных рэакцый. Спыталі ў стваральнікаў, што яны хацелі сказаць.
Кіраўнік Рады па міжнародных адносінах «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман выступіў у «Нашай ніве» з артыкулам «Беларуская дзяржаўнасьць стаіць перад сур’ёзным выпрабаваньнем». Мы зьвярнуліся да Яўгена з просьбаў удакладніць тэзы ягонага артыкулу, а таксама адказаць на крытыку.
Загрузіць яшчэ