Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які надзяляе ўрад РФ дадатковымі паўнамоцтвамі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. Сярод іншага, кабінэт міністраў можа ўводзіць рэжым надзвычайнай сытуацыі і павышанай гатоўнасьці на ўсёй тэрыторыі краіны альбо на яе частцы. Дакумэнт апублікаваны ў сераду на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расеі.
Таксама ўрад надзяляецца правам абмяжоўваць на тэрмін да 90 дзён гандаль пэўнымі мэдычнымі вырабамі, а ў выпадку надзвычайнай сытуацыі – уводзіць мараторый на справы аб банкруцтве.