Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка параіў прэзыдэнту Літвы заняцца «сваім вірусам»


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што досьвед Беларусі ў барацьбе зь віруснымі захворваньнямі можа служыць прыкладам для многіх краін, а прэзыдэнту Літвы Гітанасу Наўседзе, які выказаў недавер да афіцыйнай інфармацыі па сытуацыі з каранавірусам у Беларусі, ён параіў заняцца «сваім вірусам», піша БелТА.

«Калі ўжо прыйдзе такі момант, калі нам трэба дзесьці тушыць пажар, мы яго будзем тушыць. І прытым значна больш эфэктыўна, чым літоўскі прэзыдэнт. Ён заклапаціўся аб беларускі вірусе... Сваім вірусам займіся, у цябе там куча пытаньняў. Ён яшчэ папракае, што, напэўна, беларусаў не пра ўсё інфармуюць », — сказаў Лукашэнка ў інтэрвію тэлерадыёкампаніі «Мір» 2 сакавіка.

Ён дадаў, што на яго асабіста, і на Беларусь у цэлым аказваюць пэўны ціск у сувязі з тэмай каранавірусу.

«Пачынаюць плюшчыць: вось, яны неяк ня так, як усе. Слухайце, калі б было так ва ўсіх, як у Беларусі, па барацьбе з гэтымі віруснымі захворваньнямі, і там не забывалі б пра тое, што ёсьць і сардэчнікі, і анкалёгія, траўматалёгія, ёсьць проста пнэўманія — сэзонная хвароба вельмі моцная... Напэўна, не было б такіх праблем », — адзначыў Лукашэнка.

«Калі бачым ачаг, кідаемся на яго і пачынаем лячыць гэтага чалавека і тых, хто быў вакол. Ніхто так у сьвеце не працуе. Яны ідуць фронтам. Акружылі горад — ні заехаць, ні выехаць, і ўсіх у дамах замкнулі», — апісаў Лукашэнка барацьбу з каранавірусам у Беларусі.

1 сакавіка літоўскі прэзыдэнт Гітанас Наўседа заявіў, што нельга давяраць афіцыйнай інфармацыі Беларусі аб каранавірусе і што сытуацыя там значна горшая, а Лукашэнка «ацэньвае сытуацыю з пэўнай бравадай». «Цалкам магчыма, што сапраўдная статыстыка значна горшая, паколькі мы ведаем пра пэўныя асяродкі на беларускай тэрыторыі і выпадкі сьмерці, якія фіксуюцца», — сказаў ён.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG