Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя прыпыніла выбары «адзінага кандыдата» на прэзыдэнта

абноўлена

Праймэрыз апазыцыйных палітыкаў у гарадку

Рада кампаніі народнага галасаваньня (праймэрыз) вырашыла прыпыніць праз пандэмію каранавірусу рэгіянальныя паездкі кандыдатаў ад 18 сакавіка да 2 красавіка.

Незадоўга да прыняцьця гэтага рашэньня адзін з кандыдатаў на «адзінага» Павал Севярынец зьняўся з праймэрыз, бо рада народнага галасаваньня не скасавала сустрэчы ў рэгіёнах. Другая прычына — адсутнасьць рэакцыі на масавае «галасаваньне райвыканкамаў» на Берасьцейшчыне.

«Прапанова Паўла Севярынца аб адмене працэдуры Народнага галасаваньня (праймэрыз) і абвяшчэньні байкоту не прайшла», — адзначаецца ў камэнтары рады народнага галасаваньня.

Заплянаваную на 17 сакавіка сустрэчу ў Баранавічах не адмянілі. Мяркуецца, што ад 23 сакавіка пачнецца інтэрнэт-галасаваньне за выбар «адзінага кандыдата» ад апазыцыі.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта адбудуцца ў 2020 годзе. Калі дакладна, пакуль невядома. Cтаршыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына называла магчымай датай 30 жніўня.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Пяць чалавек удзельнічалі ў праймэрыз для вызначэньня адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазыцыі: Юры Губарэвіч (старшыня руху «За свабоду»), ​Мікалай Казлоў (лідэр Абʼяднанай грамадзянскай партыі), Павал Севярынец (сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі), Аляксей Янукевіч (намесьнік старшыні Партыі БНФ), ​Вольга Кавалькова (сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі). Ды ўдзел у працэдуры спынілі Севярынец (якога лічылі фаварытам пасьля першых галасаваньняў) і Янукевіч.
  • Ганна Канапацкая, экс-дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў, падавала заяўку на праймэрыз, але яе не зарэгістравалі.
  • Таксама пра прэзыдэнцкія амбіцыі заяўлялі кіраўнік «Народнай грамады» Мікола Статкевіч, сустаршыня «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачань, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч. Не зьбіраецца сыходзіць на пэнсію і дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG